Лагер смерці Трасцянец.

Гісторыя і памяць

З 1942 па 1944 год Малы Трасцянец быў найбуйнейшым месцам масавага знішчэння на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюза. Яшчэ некалькі год назад гэтае месца заставалася мала вядомым шырокай грамадскасці. 

Перасоўная выстава «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» — гэта беларуска-нямецкі праект, прызначаны ўшанаваць памяць ахвяр Трасцянца і адначасова паказаць, дзе і якім чынам захоўваецца памяць пра загінуўшых. 

УВОДЗIНЫ

Папераджальны шчыт у лагеры Трасцянец. Здымак зроблены Надзвычайнай дзяржаўнай камісіяй СССР па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 г. У пачатку 1945 г. шчыт быў перададзены Музею гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску, дзе і экспануецца з таго часу.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

У наваколлі вёскі Малы Трасцянец, уключанай сёння ў межы горада Мінска, з вясны 1942 г. да лета 1944 г. існаваў найбуйнейшы  лагер смерці  на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюза. Каб схаваць сляды злачынстваў, у канцы 1943 г. нацысты раскапалі і спалілі астанкі ахвяр. Паводле ацэнкі, зробленай Надзвычайнай дзяржаўнай камісіяй у жніўні 1944 г., колькасць ахвяр склала 206 500  чалавек . Гэта было цывільнае насельніцтва Беларусі, савецкія ваеннапалонныя, беларускія, аўстрыйскія, нямецкія і чэшскія яўрэі, партызаны і падпольшчыкі. Пасля 1945 г. тут былі ўсталяваны савецкія мемарыяльныя знакі, а ў 2015 г. урачыста адкрыты вялікі мемарыяльны комплекс. Гэтая выстава, што з'яўляецца пілотным беларуска-нямецкім праектам, прызначана ўшанаваць памяць ахвяр Трасцянца і адначасова паказаць, якім чынам і дзе ў Беларусі, Германіі, Аўстрыі ды Чэхіі захоўваецца памяць пра загінуўшых. Разам з тым расказваецца і пра месцы масавага знішчэння ў Трасцянцы і тых, хто здзяйсняў гэтыя злачынствы. Мэта выставы – спрыяць таму, каб Малы Трасцянец зацвердзіўся ў грамадскай свядомасці як месца злачынстваў нацызму і помнік еўрапейскай значнасці.

ТЭРОР ЯК ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА

Гановер, 10 лістапада 1938 г. Пажар сінагогі ў раёне Каленбергер Нойштат.

Архіў ХАЦ–Хаўшыльд, Гістарычны музей Гановера, Вільхельм Хаўшыльд

ТЭРОР ЯК ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА

Адразу пасля прыходу нацыянал-сацыялістаў да ўлады 30 студзеня 1933 г. тысячы іх палітычных праціўнікаў, перадусім камуністаў і сацыял-дэмакратаў, сталі ахвярамі арыштаў, забойстваў і выгнання з краіны. Тэрор таксама быў скіраваны супраць цыганоў, гамасексуалаў і асабліва яўрэяў. Нацысцкая Германія ўпершыню ў гісторыі сучаснасці надала антысемітызму ранг дзяржаўнай палітыкі. Яўрэяў паступова пазбаўлялі грамадзянскіх правоў. Гвалт супраць яўрэяў дасягнуў кульмінацыі ў час так званай «крыштальнай ночы»: з 9 на 10 лістапада 1938 г. атрады СА, СС ды іх памагатыя разбурылі больш за 1400 сінагог і паграмілі тысячы крам. 30 тысяч яўрэяў-мужчын былі затрыманы, каб прымусіць іх да эміграцыі. З сярэдзіны кастрычніка 1941 г. яўрэяў Германскага рэйха пачалі адпраўляць у гета і месцы знішчэння на акупаваных усходніх тэрыторыях.

DER WEG IN DEN ZWEITEN WELTKRIEG

Прага, 15 сакавіка 1939 г. Уваходжанне германскіх войскаў выклікала разгубленасць і абурэнне мясцовага насельніцтва. Гэтым завяршылася расчляненне Чэхаславакіі.

Шэрль / «Зюддойчэ цайтунг фота», Ёзеф Муха

ДАРОГА ДА ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

Знешняя палітыка Гітлера ад самага пачатку ставіла сабе за мэту зварот тэрыторый, страчаных Германіяй пасля Першай сусветнай вайны, і захоп «жыццёвай прасторы на ўсходзе». Яшчэ ў пачатку 1933 г. нацысты пачалі падрыхтоўку да вайны. У 1938 г. да Германскага рэйха была далучана Аўстрыя («аншлюс»). Пасля заключэння 30 верасня 1938 г. Мюнхенскага пагаднення, у якім кіраўнікі ўрадаў Францыі ды Вялікабрытаніі пагадзіліся на расчляненне Чэхаславакіі, краіна была ліквідавана Германскім рэйхам. 23 жніўня 1939 г. нацысцкая Германія заключыла «Дагавор аб ненападзе»  з Савецкім Саюзам. Дадаткова дзве дзяржавы дамовіліся аб падзеле сфер інтарэсаў ва Усходняй Еўропе. Праз тыдзень Германія напала на Польшчу, што стала пачаткам Другой сусветнай вайны. Вясной і летам 1940 г. германскія войскі (вермахт) захапілі значныя часткі Паўночнай і Заходняй Еўропы, у красавіку 1941 г. часці вермахта перайшлі межы Югаславіі ды Грэцыі.

НАЧАЛО ВОЙНЫ НА УНИЧТОЖЕНИЕ

Аструў-Мазавецка, 11 лістапада 1939 г. Службоўцы 4-га батальёна паліцыі расстралялі ўсіх 364 яўрэяў гэтага польскага гарадка. З пачатку Другой сусветнай вайны гэта быў першы выпадак суцэльнага знішчэння яўрэйскай грамады.

Дзяржаўны музей Аўшвіц-Біркенау, Асвенцім

НАЧАЛО ВОЙНЫ НА УНИЧТОЖЕНИЕ

Адразу пасля ўварвання германскіх войскаў на тэрыторыю Польшчы ў верасні 1939 г. акупанты пачалі вайну супраць польскага цывільнага насельніцтва: у першыя ж месяцы дзясяткі тысяч чалавек, у тым ліку прадстаўнікі інтэлігенцыі, іерархі каталіцкай царквы і яўрэі, сталі ахвярамі масавых расстрэлаў, якія праводзілі вермахт, СС і паліцыя, а таксама мясцовыя памагатыя вермахта. Сотні тысяч палякаў і яўрэяў былі гвалтоўна выгнаны ў іншыя рэгіёны захопленай краіны. З канца 1939 г. паўсюль на польскай зямлі СС стварала гета, у якіх у нялюдскіх умовах мусілі жыць яўрэі. Са снежня 1941 г. іх пачалі адпраўляць у лагеры смерці. Да 1945 г. гвалтоўнаю смерцю загінулі пяць мільёнаў польскіх грамадзян, сярод іх каля трох мільёнаў яўрэяў – дзяцей, жанчын і мужчын.

ПЛАНАМЕРНЫЯ МАСАВЫЯ ЗАБОЙСТВЫ

Хадамар (Гесен), 1941 г. Дым ад спальвання трупаў над цэнтрам умярцвення. Тут з 13 студзеня да 24 жніўня 1941 г. у межах «Праграмы T–4» урачы ўмярцвілі чадным газам каля 10 тысяч пацыентаў бальніц у газавай камеры, замаскіраванай пад душавую.

Аб'яднанне па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання зямлі Гесен, Вільхельм Ройш

ПЛАНАМЕРНЫЯ МАСАВЫЯ ЗАБОЙСТВЫ

Аснову нацысцкага светапогляду ўтварала ўяўленне пра «народную супольнасць». Тых, хто не належаў ці не павінен быў належаць да яе, пераследавалі і знішчалі. У гэту катэгорыю разам з яўрэямі і цыганамі (сінці і рома) нацысты залічылі людзей з прыроджанаю інваліднасцю і тых, хто трапіў на сацыяльнае дно. З пачатку Другой сусветнай вайны ў Германскім рэйху праводзілася першая акцыя сістэматычнага знішчэння – «Праграма T–4», названая паводле месца знаходжання яе галоўнага бюро (Берлін, Тыргатэнштрасе, 4). Да жніўня 1941 г. урачы ўмярцвілі ў газавых камерах больш за 70 тысяч хворых і людзей з інваліднасцю. Агульны лік ахвяр так званай праграмы эўтаназіі ў Еўропе склаў каля 300 тысяч чалавек. Праграму прыйшлося перапыніць з-за пратэстаў грамадскасці, і яе супрацоўнікаў перавялі ў Польшчу, дзе ў 1942–1943 гг. яны здзяйснялі «Аперацыю Рэйнхарт», у выніку якой у лагерах смерці былі забіты больш за 1,6 мільёна яўрэяў.

ВАЙНА НА ЗНІШЧЭННЕ СУПРАЦЬ САВЕЦКАГА САЮЗА

Вайна Германіі супраць Савецкага Саюза: план «Барбароса»

22 чэрвеня 1941 г. Германскія ўзброеныя сілы ў пачатку ўварвання ў Савецкі Саюз.

Архіў выяў фонду «Пруская культурная спадчына», выява № 30018917, Херберт Хофман

У 1933 г. Адольф Гітлер абвясціў расавую вайну на знішчэнне супраць Савецкага Саюза галоўнай мэтаю сваёй будучай знешняй палітыкі. Яго светапогляд характарызаваўся фанатычнай нянавісцю да яўрэяў і камуністаў. Савецкі Саюз ён лічыў увасабленнем «яўрэйскага бальшавізму», які меў быць вынішчаны. З канца 1940 г. поўным ходам пачалася падрыхтоўка да нападу на Савецкі Саюз: пасля захопу еўрапейскай часткі СССР кіраўнічыя кадры належала знішчыць, мясцовае насельніцтва мусіла стаць рабамі ці масава пайсці ў выгнанне, мільёнам было наканавана памерці ад голаду.

На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. вермахт перайшоў мяжу Савецкага Саюза на лініі ад Балтыйскага да Чорнага мора. Па ўсёй лініі наступу за франтавымі часцямі рухаліся айнзацгрупы СС і іншыя спецпадраздзяленні, што спачатку забівалі яўрэяў-мужчын і палітработнікаў, а неўзабаве пачалі знішчаць таксама яўрэйскіх жанчын і дзяцей, цыганоў і хворых. Да канца 1941 г. ахвярамі масавых расстрэлаў на акупаванай савецкай тэрыторыі сталі паўмільёна яўрэяў. Толькі за перыяд да вясны 1942 г. ад голаду, дрэнных умоў утрымання і ад рук захопнікаў загінулі каля двух мільёнаў савецкіх ваеннапалонных, значная частка з іх – на беларускай зямлі.

line 1

На пачатку наступу на Савецкі Саюз вермахту ўдалося хутка заняць вялікую тэрыторыю. Увосень прасоўванне германскіх войскаў замарудзілася, пакуль у снежні фронт не спыніўся пад Масквой.

«Лінксбюндыг»

Line 2

Брэст, чэрвень 1941 г. Жанчыны і дзеці ў германскім палоне. Брэст стаў першым буйным горадам, атакаваным 22 чэрвеня 1941 г. Абарона асобных участкаў Брэсцкай крэпасці працягвалася некалькі тыдняў. Цывільнае насельніцтва пры гэтым патрапіла на лінію агню.

Аўстрыйскі дзяржаўны архіў, Вена, асабісты архіў Вехтлера, Міхаэль Вехтлер

Element 3

Масавы расстрэл яўрэяў – дзяцей, жанчын і мужчын 14 верасня 1941 г. у Дубасарах (Малдова) айнзацкамандай СС 12b і румынскімі жандарамі. Дубасары – адно з сотняў месцаў злачынстваў нацыстаў на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюза.

Імперскі ваенны музей, Лондан

Element 4

Карта да справаздачы айнзацгрупы «А» са звесткамі аб колькасці яўрэяў, расстраляных падраздзяленнямі СС у Беларусі, Літве, Латвіі, Эстоніі ды Расіі ў перыяд з ліпеня 1941 г. да канца студзеня 1942 г.

Нацыянальны архіў Латвіі, Рыга

Element 5

Лагер савецкіх ваеннапалонных у Глыбокім (Беларусь), восень 1941 г. Тысячы людзей трымалі тут пад адкрытым небам, амаль не кормячы іх.

Архіў Гамбургскага інстытута сацыяльных даследаванняў, QUE 278,04

Element 6

Ленінград (цяпер Санкт-Пецярбург), студзень 1942 г. Людзі бяруць ваду з замерзлай Нявы. За час амаль 900-дзённай блакады горада немцамі, якія адрэзалі шляхі дастаўкі харчавання, загінулі ад 800 тысяч да аднаго мільёна чалавек.

Германска-Расійскі музей Берлін-Карлсхорст, М. І. Хандогін

Element 7

Рысунак «Вялікая Германія ў будучыні», 1943 г. Навочная ілюстрацыя расісцкіх уяўленняў, што ўвасобіліся ў генеральным плане «Ост». У еўрапейскай частцы Савецкага Саюза, якую меркавалася заваяваць («перадполле», жоўты колер), мільёны славян чакала вынішчэнне, выгнанне ці галодная смерць. У дачыненні да беларусаў гаворка ішла пра высяленне ці знішчэнне да 75 % насельніцтва, прыкладна 25 % мелі быць анямечаны. Усход планавалася засяліць немцамі, каб забяспечваць Германію («прастора рэйха», чырвоны колер) прамысловымі і сельскагаспадарчымі вырабамі.

Нямецкі гістарычны музей, Берлін, інв. №: Do 61/144

« Палітычных камісараў […] трэба неадкладна, проста на полі бою, аддзяліць ад іншых ваеннапалонных. […] Гэтыя камісары не прызнаюцца салдатамі; на іх не распаўсюджваецца ахова, якую дае ваеннапалонным міжнароднае права. Аддзяліўшы, іх належыць знішчаць».

Так званы загад Гітлера аб камісарах ад 6 чэрвеня 1941 г., які дазваляецца абвяшчаць каманднаму складу толькі ў вуснай форме.

«Распачынаць пераслед за дзеянні вайскоўцаў і абслуговага персаналу ў дачыненні да варожых цывільных асоб не з’яўляецца абавязковым нават у тых выпадках, калі гэтыя дзеянні адначасова складаюць ваеннае злачынства ці правіннасць».

 

«Указ фюрэра аб ваеннай падсуднасці ў раёне «Барбароса» і аб асаблівых захадах войскаў» ад 13 мая 1941 г., BArch MA, RW 4/v. 577, Bl. 72–74.

«1. Працягваць вайну можна будзе толькі ў тым выпадку, калі ўзброеныя сілы Германіі на трэцім годзе вайны будуць цалкам забяспечвацца харчаваннем за кошт Расіі.

2. Пры гэтым бясспрэчна: калі мы здолеем выцягнуць з краіны ўсё, што нам патрэбна, то дзясяткі мільёнаў людзей будуць аддадзены голаду».

Пратакол аб выніках абмеркавання на нарадзе шэрагу статс-сакратароў з прадстаўнікамі вермахта, 2 мая 1941 г.

Акупацыйная палітыка ў Беларусі

Мінск, 10 ліпеня 1941 г. Будынак Дома ўрада ў першыя дні акупацыі.

Германска-Расійскі музей Берлін-Карлсхорст, Альберт Дзікман

24–26 чэрвеня 1941 г. германская авіяцыя моцна разбурыла Мінск. 28 чэрвеня вермахт заняў горад. Германская вайсковая адміністрацыя абвясціла абавязковую рэгістрацыю мужчын ва ўзросце ад 15 гадоў і шмат дзён трымала іх у лагеры ў Драздах, не забяспечваючы вадой і харчаваннем. Яўрэяў аддзялілі ад рэшты вязняў, многіх з іх забілі. Ваеннапалонных накіравалі ў лагер Шталаг-352 пад Мінскам.

З 1 верасня 1941 г. у Мінску размяшчаўся новы акупацыйны орган – «Генеральны камісарыят Беларусі» (Generalkommissariat Weißruthenien). Упраўленне перайшло ў рукі цывільнай адміністрацыі ды паліцыі. Насельніцтва мусіла выконваць прымусовыя работы, дзясяткі тысяч мужчын і жанчын сілаю адпраўлялі ў Германскі рэйх у якасці «остарбайтэраў» (усходніх рабочых). Немцы бязлітасна эксплуатавалі сельскую гаспадарку Беларусі. У той час калі кожнае другое дзіця тут памірала ад голаду, вермахт карміў коней жытам і пшаніцай. Сутыкнуўшыся з нарастаннем партызанскага руху, акупанты падчас карных акцый знішчалі цэлыя вёскі, асабліва ў перыяд 1943–1944 гг.

За час акупацыі, паводле даных беларускіх крыніц, загінулі 1 мільён 547 тысяч цывільных асоб і 810 тысяч ваеннапалонных.

Photo 1

15 жніўня 1941 г. рэйхсфюрэр СС Генрых Гімлер наведаў лагер ваеннапалонных пад Мінскам. Немцы свядома парушалі дзейныя нормы міжнароднага права, пакідаючы салдат праціўніка паміраць ад голаду і замярзаць узімку. Яны мэтанакіравана знішчалі камісараў, палітработнікаў ды яўрэяў.

Баварская дзяржаўная бібліятэка, Мюнхен / архіў выяўб Хайнрых Хофман

Photo 2

Мінск, 1942 г. Пакаранне партызанаў.

Федэральны архіў, выява 146-1976-127-10A

Photo 3

Піншчына, 1943 г. Жыхары вёскі дастаўляюць партызанам хлеб.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск, Міхаіл Трахман

Chess 1

Армейская карта дзейнасці партызанаў на акупаваных тэрыторыях, складзеная восенню 1943 г. для Генеральнага штаба вермахта.

Мемарыяльны музей Халакоста (ЗША), Вашынгтон, шыфр RG-30.004_0007

Беларусь была асноўнай тэрыторыяй, дзе разгарнулася савецкая партызанская вайна. Немцам не ўдалося ўсталяваць поўны кантроль над краем, нягледзячы на надзвычайную жорсткасць у барацьбе з партызанамі і насельніцтвам, што падтрымлівала іх. Акрамя таго, ахвярамі карных аперацый сталі тысячы цывільных асоб, не звязаных з партызанскім рухам.

Photo 4

У 1942–1943 гг. супраціўленне захопнікам увесь час нарастала. Камуніст Міхаіл Львовіч Гебелеў (1905–1942) да арышту і пакарання смерцю быў арганізатарам падпольнай барацьбы ў Мінскім гета. Дзякуючы яго групе частка вязняў гета ўцякла да партызанаў.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Photo 5

22 верасня 1943 г. падпольшчыца Алена Рыгораўна Мазанік (1914–1996) здолела выбухам міны знішчыць генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. Яна была ўганаравана званнем Героя Савецкага Саюза.

Белорусский государственный музей истории Великой Отечественной войны, Минск

Photo 6

Мінск, прыблізна 1942 г. Жанчыны ў перапоўненай камеры цэнтральнай турмы на вуліцы Валадарскага. Германскія акупанты стварылі ў горадзе сетку турмаў і лагераў, штодзённаю справай у якіх сталі катаванне і забойствы вязняў. У многіх выпадках ахвярамі станавіліся цывільныя асобы, схопленыя без усялякай падставы.

Архіў зямлі Бадэн-Вюртэмберг / аддз. Дзяржаўны архіў, Людвігсбург, следчыя дакументы Упраўлення крымінальнай паліцыі зямлі StAL EL 48/2 I Bü 322; фота № 11

Photo 7

У перыяд акупацыі, асабліва пры адступленні летам 1944 г., германскія войскі спалілі цалкам ці часткова больш за 9 тысяч населеных пунктаў, у тым ліку 628 вёсак разам з жыхарамі.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Минскае гета

19 ліпеня 1941 г. яўрэі горада Мінска і наваколля атрымалі загад перасяліцца ў гета. На тэрыторыі плошчаю два квадратныя кіламетры было сканцэнтравана да 80 тысяч чалавек . Для кіравання жыццём у гета акупанты прызначылі юденрат (яўрэйскую раду). У гета не было ні электрычнасці, ні пітнай вады, бракавала прадуктаў харчавання, практычна адсутнічала медычнае абслугоўванне. Пачалі распаўсюджвацца хваробы. Мёртвых закопвалі ў супольных магілах.

У лістападзе – снежні 1941 г. у Мінск прывезлі каля 7 тысяч яўрэяў з Германскага рэйха і пратэктарата Багеміі ды Маравіі. Папярэдне паліцыя бяспекі «ачысціла» частку гета, расстраляўшы тысячы мясцовых яўрэяў. Яўрэяў з рэйха парассялялі ў апусцелыя дамы. Гэты раён (зондэргета) быў ізаляваны ад астатняй тэрыторыі гета, кантакты з беларускімі яўрэямі забараняліся.

Да канца 1941 г. немцы знішчылі ў Мінску каля 30 тысяч яўрэяў. Падчас адной толькі акцыі 2 сакавіка 1942 г. расстралялі да 5 тысяч вязняў гета. У 1946 г. у памяць аб гэтай трагедыі ў Мінску быў пастаўлены помнік ахвярам Халакоста «Яма». Да ліквідацыі гета ў кастрычніку 1943 г. адмысловыя падраздзяленні ўвесь час праводзілі тут маштабныя акцыі знішчэння.

Map 1
  1. «Яма»
  2. Яўрэйскія могілкі
  3. Турма на вуліцы Валадарскага
  4. Зондэргета
  5. Будынак Тэатра оперы і балета
  6. Галоўны вакзал
  7. Станцыя Мінск-Таварны
  8. Шталаг-325 (Масюкоўшчына)
  9. Лагер на вуліцы Шырокай
Photo 8

Гета было аддзелена ад рэшты горада калючым дротам і мела два ўваходы: з боку вуліц Рэспубліканскай і Апанскага.

Альбом Курта Вафнера, асабісты архіў Вафнера

Photo 9

Лістапад 1941 г. У Гамбургу, Дзюсельдорфе, Франкфурце-на-Майне, Берліне, Брно і Брэмене органы ўлады прымусілі яўрэяў з'явіцца на зборныя пункты. На цягніках Германскай імперскай чыгункі іх адпраўлялі ў Мінск, каля тысячы чалавек у кожным. Мінск стаў адным з асноўных месцаў дэпартацыі на ўсход нароўні з такімі гарадамі, як Лодзь, Каўнас і Рыга.

Photo 10

Яўрэяў выкарыстоўвалі на прымусовых работах, у тым ліку на будоўлі дарог, на заводах і фабрыках. Свае цэхі ў Мінску мелі нямецкія канцэрны, напрыклад, «Даймлер-Бенц».

Федэральны архіў, выява 183-B07892, Херберт Донат

Photo 11

Германскія ўлады сістэматычна вялі разграбленне яўрэйскай маёмасці. Забраныя рэчы складавалі ў будынку Тэатра оперы і балета ў Мінску. Прымусовыя рабочыя з ліку яўрэяў сартавалі тут канфіскаванае адзенне, грошы, каштоўныя рэчы, мэблю. Акупанты гандлявалі скрадзенаю маёмасцю на чорным рынку горада.

Альбом Курта Вафнера, асабісты архіў Вафнера

«Бацьку забралі, а нас перасялілі ў гета, сталі мы жыць за дротам. Наша хата стаяла ля дарогі, штодня да нас у двор ляцелі кіі. Я бачыла фашыста каля нашай брамкі, калі групу вялі на расстрэл, ён біў людзей гэтымі кіямі».

Геня Завольнер

МАЛЫ ТРАСЦЯНЕЦ

Надзвычайная дзяржаўная камісія і тапаграфія лагера смерці

Усяго НДК выявіла ў Благаўшчыне 34 ямы-магілы. Магілы былі засыпаны пяском і пазарасталі хмызняком. На зямлі было параскідана мноства асабістых рэчаў: расчоскі, посуд, кашалькі, фатаграфіі ды іншае.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Наяўныя звесткі пра Малы Трасцянец шмат у чым заснаваны на справаздачах створанай у СССР спецыяльнай камісіі па расследаванні нацысцкіх злачынстваў. Сябры камісіі прыбылі ў Малы Трасцянец 14 ліпеня 1944 г., прыкладна праз два тыдні пасля вызвалення гэтае мясцовасці Чырвонай Арміяй. На папялішчы адрыны на ўскраіне тэрыторыі былога калгаса імя Карла Маркса былі знойдзены асмаленыя трупы сотняў дзяцей, жанчын і мужчын.

Апытаўшы мясцовых жыхароў, сябры камісіі адшукалі ва ўрочышчы Благаўшчына бліз Малога Трасцянца 34 ямы-магілы, запоўненыя чалавечымі астанкамі і попелам. Акрамя таго, яны выявілі яшчэ адно месца знішчэння ва ўрочышчы Шашкоўка, дзе былі спалены трупы тысяч ахвяр. Камісія прыйшла да высновы, што Трасцянец з’яўляўся найбуйнейшым нацысцкім лагерам смерці на тэрыторыі Савецкага Саюза.

Map 1
  1. Месца прыбыцця цягнікоў
  2. Пляцоўка збору дэпартаваных
  3. Брама лагера
  4. Вартавая вышка
  5. Баракі
  6. Шашкоўка
  7. Благаўшчына
  8. Адрына

Лагер смерці Трасцянец складаўся з трох частак: лагера прымусовай працы на месцы былога сельскагаспадарчага прадпрыемства, месца масавых расстрэлаў у Благаўшчыне і крэмацыйнай печы ва ўрочышчы Шашкоўка, прызначанай для масавага спальвання трупаў. Лагерам кіраваў апарат камандзіра паліцыі бяспекі і службы бяспекі (СД) г. Мінска. Гэтая служба падпарадкоўвалася Галоўнаму ўпраўленню імперскай бяспекі ў Берліне.

Photo 1

Малы Трасцянец, ліпень 1944 г. Сябры Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі аглядаюць труп на тэрыторыі лагера смерці

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Photo 2

Першая старонка пратакола агляду Надзвычайнай дзяржаўнай камісіяй «месцаў зверства немцаў у ваколіцы вёскі Малы Трасцянец», 14 ліпеня 1944 г.

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, Мінск

Chess 2

Малы Трасцянец. Сябры НДК апытваюць жыхароў вёскі

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Надзвычайная дзяржаўная камісія

Надзвычайная дзяржаўная камісія па выяўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў ды іх саўдзельнікаў і прычыненых імі страт грамадзянам, калгасам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР (НДК) была створана 2 лістапада 1942 г. і занялася вывучэннем германскіх ваенных злачынстваў, зборам дакументаў, апытаннем насельніцтва. 27 паведамленняў камісіі сталі доказнай базай абвінавачанняў, высунутых Савецкім Саюзам на Нюрнбергскім працэсе супраць галоўных ваенных злачынцаў у 1945–1946 гг.

Мінская абласная камісія садзейнічання НДК пачала працу ў Малым Трасцянцы адразу пасля прыбыцця на месца 14 ліпеня 1944 г. Яе ўзначаліў генерал-маёр В. І. Казлоў. У дзейнасці камісіі бралі ўдзел эксперты па судовай медыцыне І. М. Стэльмашонак і Л. Я. Тарановіч, сакратар Г. Н. Машкоў, тапограф М. Ф. Валадзько, беларускія пісьменнікі М. Т. Лынькоў і К. К. Крапіва, а таксама жыхары вёскі Малы Трасцянец.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17
  • 1 Вадзяны млын
  • 2 Плаціна
  • 3 Сажалка
  • 4 Шаша Мінск (злева) – Магілёў (направа)
  • 5 Адгалінаванне дарогі на вёску М. Трасцянец
  • 6 Месца знаходжання дома каменданта лагера
  • 7 Месца знаходжання сіласнай вежы
  • 8 Месца знаходжання памяшкання, у якім трымалі арыштаваных. Тут жа знаходзіўся пост карнікаў
  • 9 Месца знаходжання адрын, якія выкарыстоўвалі ў якасці сяльгаспабудоў
  • 10 Месца знаходжання адрыны, дзе знаходзіліся рэчы, забраныя ў арыштаваных
  • 11 Месца знаходжання парнікоў
  • 12 Месца знаходжання былога вартавога памяшкання
  • 13 Месца знаходжання адрын з сяльгасінвентаром
  • 14 Месца знаходжання будоўлі жілога памяшкання
  • 15 Месца знаходжання былога ўмацаванага пункта – бункера карнікаў
  • 16 Месца знаходжання былых адрын, у якіх у 1943 г. трымалі арыштаваных
  • 17 Месца знаходжання «нямецкіх» могілак 18 — Напрамак да месца расстрэлу

Лагер прымусовай працы ў Малым Трасцянцы Trostenez

Выгляд сельскагаспадарчага прадпрыемства Малы Трасцянец. Здымак быў зроблены службоўцам роты фольксдойчэ, занятай на ахове лагера

Дзяржаўны архіў, Гамбург, 213-12-0597, т. 066

Вясной 1942 г., калі ва ўрочышчы Благаўшчына пачаліся масавыя расстрэлы, немцы арганізавалі на тэрыторыі былога калгаса імя Карла Маркса ў Малым Трасцянцы працоўны лагер. Лагер забяспечваў акупантаў у Мінску і наваколлі прадуктамі харчавання, рабочым інвентаром ды іншымі вырабамі. Адначасова ён быў складнікам механізма масавых забойстваў: тут прымусовыя рабочыя чысцілі аўтамашыны-«душагубкі» і сартавалі маёмасць забітых. Лагер ахоўвалі спачатку латвійскія добраахвотнікі, пазней фольксдойчэ (немцы, якія пражывалі за межамі Германскага рэйха), украінцы і беларусы. У лагеры знаходзіліся ў розны час ад 200 да 900 зняволеных, у большасці яўрэяў: кваліфікаваныя рабочыя, рамеснікі, сяляне. Яны мусілі штодня працаваць па 12–15 гадзін. Самавольства і пакаранні аж да забойстваў належалі да штодзённага жыцця.

Незадоўга да вызвалення Чырвонай Арміяй улетку 1944 г. апошніх вязняў лагера (іх заставалася больш за 100), а разам з імі яшчэ звыш 6 тысяч чалавек з месцаў зняволення Мінска знішчылі ў адрыне.

Photo 1

У лагеры Трасцянец рыхтавалі агентаў для высочвання партызанскіх груп. Тут таксама размяшчаліся падраздзяленні СС. Напэўна, акурат гэта прычынілася да неаднаразовых нападаў на лагер з боку партызанаў. Таму ў студзені 1944 г. Малы Трасцянец быў абвешчаны абароннай вёскай .

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Photo 2

Агароджа лагера на момант прыбыцця сюды НДК у ліпені 1944 г.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

«Той, хто быў працаздольны і ведаў якое-небудзь рамяство, меў больш шанцаў пражыць даўжэй, чым стары, нядужы чалавек. Працаваць няспынна было найлепшым. Найкарацейшая перадышка – і чалавека ўжо заносілі ў спіс і не пазней як на наступны дзень расстрэльвалі».

Ісак Грунберг, дэпартаваны з Вены ў Мінск у 1942 г., быў вязнем лагера і выжыў.

«Гэта завяло б занадта далёка, калі б я ўзялася расказваць, што мы там перажылі. Хачу толькі адзначыць, што кожны дзень людзей прывозілі і забіралі, кожны дзень адбывалася некалькі расстрэлаў, зусім без разбору, і цябе заўсёды мучыў страх, што ты будзеш наступным. Можна сказаць, мы штогадзіны глядзелі ў вочы смерці».

Юліе Зебек, дэпартаваная з Вены ў Мінск 6 мая 1942 г., ёй удалося ўцячы незадоўга да ліквідацыі лагера ў чэрвені 1944 г.

Фёдар Васільевіч Шуваеў
1921–1989

Ф. В. Шуваеў, 1960 г. Фатаграфія зроблена з нагоды гутаркі са сведкамі ваеннага часу ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Ф. В. Шуваеў нарадзіўся на поўначы Расіі, у Архангельскай вобласці. З 1940 г. служыў у Чырвонай Арміі, на момант нападу Германіі на СССР яго вайсковая часць размяшчалася ў Беларусі. У снежні 1941 г. Шуваеў быў арыштаваны пад Мінскам і трапіў у турму на вуліцы Валадарскага.

У канцы красавіка 1942 г. Шуваева і яшчэ каля 20 іншых зняволеных прывезлі ў Малы Трасцянец, дзе яны пачалі будаваць лагер. Шуваеў стаў сведкам масавых забойстваў у Благаўшчыне: яму неаднаразова даводзілася латаць адзенне забітых яўрэяў і чысціць машыны-«душагубкі». Увосень 1943 г. яму ўдалося ўцячы. Пасля ўцёкаў ён пазнаёміўся ў вёсцы Шабаны з Аленаю Шчэрбач, з якой пазней ажаніўся. Шуваеў пайшоў да партызанаў. У кастрычніку 1944 г. ён быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію.

Пасля вайны застаўся ў Мінску і працаваў на аўтазаводзе. Шуваеў, на той час бацька дзвюх дачок, набыў вядомасць як адзін з тых, хто выжыў у Малым Трасцянцы. Ён актыўна ўдзельнічаў у сустрэчах з моладдзю, у гутарках са сведкамі ваеннага часу. Памёр у 1989 г. у Мінску ва ўзросце 68 гадоў.

Photo_1

Аўтабіяграфія, напісаная ад рукі Ф. В. Шуваевым пры паступленні на працу на аўтазавод у 1948 г. Перыяд свайго знаходжання ў лагеры ён згадвае ўскосна: «З 1941 па 1943 г. знаходзіўся на акупаванай тэрыторыі і пражываў у Мінскай вобласці, Трасцянецкага сельсавета, вёска Шабаны, працаваў у сельскай гаспадарцы».

Архіў Мінскага аўтамабільнага завода

Photo_2

Мінск, сярэдзіна 1960-х гг.: Ф. В. Шуваеў з жонкай Аленай (злева) і дочкамі Аленай і Тамарай.

Прыватны архіў сям’і Шуваевых

Photo_3

Ф. В. Шуваеў у 1975 г. у час гутаркі са школьнікамі ў вёсцы Вялікі Трасцянец.

Трасцянецкая сярэдняя школа

«Машыны вярталіся ў лагер, і нас, вязняў, прымушалі мыць іх [...] Усярэдзіне крытых кузаваў я бачыў вентыляцыйныя рашоткі, з якіх, відаць, паступаў газ [...] У машынах было шмат крыві, пасмы вырваных валасоў, зубныя пратэзы [...] Кармілі нас тым, што здабывалі пры знішчэнні яўрэяў».

Аб ачыстцы «душагубак».

«Калі былі святы 9 мая, ён часта мяне браў туды з сабою, на помнік. Там яшчэ была маленькая такая магілка. Ён мне паказваў, дзе знаходзіўся лагер. [...] Ён гэта балюча пераносіў. [...] Яго запрашалі выступіць у школе, у Трасцянцы выступаў. [...] У будныя дні да. «

Дачка Шуваева Алена расказала ў 2015 г.

Хануш Мюнц
1910–2010

Хануш Мюнц (у цэнтры) летам 1944 г. на парадзе ў Мінску. Уцёкшы з Малога Трасцянца, ён далучыўся да партызанскай брыгады «Штурмавая» і браў удзел у шматлікіх дыверсіях.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Хануш (Ханс) Мюнц нарадзіўся ў 1910 г. у Празе, у чэшска-яўрэйскай сям’і. У 1938–1939 гг., у час расчлянення Чэхаславакіі, Мюнц планаваў уцячы ў Нарвегію. Увосень 1941 г. Мюнца адправілі ў лагер-гета Тэрэзіенштат (Тэрэзін, Чэхія) і выкарыстоўвалі на прымусовых работах.

Праз год, 25 жніўня 1942 г., адну тысячу яўрэяў з Тэрэзіенштата дэпартавалі ў Малы Трасцянец, у іх лік патрапіў і Хануш Мюнц. Транспартаванне цягнулася тры дні. Па прыбыцці амаль усіх забілі ў «душагубках» ці расстралялі ў Благаўшчыне, толькі 22 вязняў акупанты пакінулі для прымусовай працы ў лагеры, сярод іх і Мюнца, які выдаў сябе за слесара і стаў працаваць у майстэрні ў Мінску.

У жніўні 1943 г. Мюнцу ўдалося ўцячы. Ён прабіўся да партызанаў і да ліпеня 1944 г. ваяваў у іх шэрагах, потым да канца вайны служыў у Чырвонай Арміі. У 1945 г. Мюнц вярнуўся ў Чэхаславакію, дзе пазней ажаніўся і пачаў прыватную стаматалагічную практыку. Хануш Мюнц памёр незадоўга да свайго стагоддзя ў 2010 г.

Photo_1

Хануш Мюнц (1910–2010), Мілаш Капелуш (1920–1942), Макс Цёпфер (1912–1942) і Леа Краус (1921–1944). Гэтыя чацвёра мужчын былі прымусовымі рабочымі на шахце ў Кладне, пазней іх разам дэпартавалі з Тэрэзіенштата ў Малы Трасцянец. Краус і Мюнц трапілі ў працоўны лагер, Капелуш і Цёпфер загінулі ў « душагубцы» адразу пасля прыбыцця. Калі Мюнц запытаўся ў нейкага немца, куды адвезлі яго таварышаў, то пачуў у адказ: «О, з імі ўжо скончана, яны ўжо на нябёсах».

Нацыянальны архіў, Прага, Хануш Мюнц, 13.4.1910, PŘ 1941-1950, M 2953/8; Мілаш Капелуш, 1.3.1920, PŘ 1941-1950, K 736/4; Макс Цёпфер, 15.6.1912, PŘ 1931-1940, T 342/29; Леа Краус, 9.10.1921, PŘ 1931-1940, K 4302/21.

Photo_2

У канцы 1940 г. Хануш Мюнц спрабаваў выехаць з акупаванай Прагі ў Шанхай. Але ў Еўропе ішла вайна, спроба сарвалася. Праз некалькі месяцаў Мюнца адправілі ў Тэрэзіенштат.

Нацыянальны архіў, Прага, фонд Policejní ředitelství Praha II., 1941-1950, M - Münz Hanuš

Photo_3

Спіс дэпартаваных, эшалон Bс 25, 25 жніўня 1942 г. З адной тысячы чэшскіх яўрэяў 978 былі забіты адразу пасля прыбыцця ў Малы Трасцянец.

Нацыянальны архіў, Прага, фонд Okupační vězeňské spisy, koncentrační tábory, karton 70 -71

«І вось эшалон рушыў. Я не ведаю, колькі мы ехалі. На польска-савецкай мяжы цягнік спыніўся, і яны выгналі нас з пасажырскіх вагонаў і загналі ў таварныя. […] У кожным таварным вагоне было чалавек 70 ці 80. Мы мусілі ехаць стоячы. Без вады, без ежы. Старыя пакутавалі цяжэй за ўсіх. Але найгоршае: не было прыбіралень. Горш за гэта нічога не было».

Хануш Мюнц пра дэпартацыю з Тэрэзіенштата ў Малы Трасцянец.

«Для эшалонаў, што прыбывалі, была пабудавана імправізаваная чыгуначная станцыя. Але мне не было відаць яе з лагера. Паміж намі быў лес. Так што я не бачыў, калі прыходзіў чарговы састаў. Мы заўважалі гэта толькі тады, калі да адрыны зноў пад'язджалі грузавікі, поўныя чамаданаў, і мы зноў мусілі адчыняць чамаданы і сартаваць змесціва. […] побач у двары была спецыяльная рамонтная майстэрня для «душагубак». І калі зноў рыхтавалі «душагубкі», я ведаў: прыйдзе чарговы эшалон».

Аб знаходжанні ў лагеры смерці Трасцянец. Интервью, взятое Дитером Корбахом, 1992

Месца знішчэння Благаўшчына і «Аперацыя 1005»

46-гадовы Рыхард Хірш з Прагі разам з тысячай іншых яўрэяў быў дэпартаваны з Тэрэзіенштата ў Малы Трасцянец 25 жніўня 1942 г. Праз тры дня пасля адпраўлення ён быў забіты ў Благаўшчыне. Летам 1944 г. Надзвычайная дзяржаўная камісія знайшла чамадан Рыхарда Хірша на тэрыторыі лагера.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

11 мая 1942 г. немцы ўпершыню накіравалі тысячу яўрэяў з Вены наўпрост ва ўрочышча Благаўшчына, што знаходзіцца ў паўночна-ўсходнім напрамку ад Малога Трасцянца. Іх расстралялі ў яме каля 50 метраў даўжынёй і трох метраў шырынёй, а адзенне і багаж адправілі на сартаванне ў лагер Трасцянец.

Да кастрычніка 1942 г. у Благаўшчыну было дастаўлена яшчэ 15 эшалонаў з Германскага рэйха, каля тысячы чалавек у кожным. Толькі на нейкі час некаторых з іх пакідалі ў жывых для выканання прымусовых работ.

У Благаўшчыну ўвесь час прывозілі і забівалі яўрэяў з гета і турмаў Мінска. Найбольш масавыя расстрэлы адбываліся ў канцы ліпеня 1942 г. і пры ліквідацыі гета ўвосень 1943 г. Акрамя таго, немцы ды іх памагатыя з ліку латышоў і ўкраінцаў знішчалі тут партызанаў і падпольшчыкаў, а таксама не звязаных з імі цывільных асоб, каб запалохаць мясцовае насельніцтва. Надзвычайная дзяржаўная камісія ацаніла летам 1944 г. лік забітых у Благаўшчыне ў 150 тысяч чалавек.

Аднавіць імёны ахвяр сёння ў большасці выпадкаў ужо немагчыма. У той час як для дэпартацыі людзей з Заходняй Еўропы, як правіла, складалі спісы, на акупаванай тэрыторыі Савецкага Саюза германскія фарміраванні звычайна не вялі дакладнага ўліку сваім злачынствам. Каб не засталося доказаў віны, пры адступленні з Мінска акупанты знішчылі асноўную масу дакументаў, што маглі б выкрыць іх.

Photo 1

Рыхард Хірш

Нацыянальны архіў, Прага, фонд Policejní ředitelství Praha II., 1941-1950, H- Hirsch Richard sign. H 2485/1, karton 3294

Photo 2

З сярэдзіны мая да пачатку кастрычніка 1942 г. у Малы Трасцянец прыбывалі эшалоны з Германскага рэйха.

«Лінксбюндыг»

Photo 3

Старонка з рэкламнага праспекта кампаніі «Гаўбшат» з раёна Берліна Нойкёльн. На заказ РСХА яна выпускала кузавы для аўтамабіляў-душагубак .

Фонд Нямецкага тэхнічнага музея, Гістарычны архіў

Photo 4

На карціне Ібрагіма Гембіцкага, намаляванай у 1944 г., паказаны момант пасадкі цывільных вязняў у аўтамабіль-«душагубку». У Мінску і наваколлі немцы выкарыстоўвалі да шасці такіх машын. У час перавозкі ахвяры паміралі ў кузаве ад удушша. Трупы закопвалі ў Благаўшчыне, а адзенне сартавалі ў лагеры Трасцянец.

Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск, карціна: І. Р. Гембіцкі (1944)

Аперацыі 1005

Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Сталінградам у пачатку 1943 г. акупанты пачалі замятаць сляды сваіх злачынстваў у асноўных месцах масавых забойстваў. З гэтай мэтай з канца кастрычніка да сярэдзіны снежня 1943 г. у лагеры Трасцянец дзейнічала так званая зондэркаманда 1005-Цэнтр. Вязняў мінскіх турмаў прымушалі адкрываць ямы-магілы ў Благаўшчыне, выцягваць жалезнымі крукамі трупы, што гнілі, складваць іх адзін на аднаго і спальваць. Попел прасявалі, каб выбраць залатыя зубы і ўпрыгожанні. Пасля заканчэння «Аперацыі 1005» прымусовых рабочых забівалі.

Map 1
  1. Разгалінаванне дарог. Дарога да месца расстрэлу
  2. Раён расстрэлу
  3. Месца спынення машыны з арыштаванымі
  4. Размяшчэнне пастоў карнікаў
  5. Месца, дзе Саўкітэнс знаходзіўся на пасту ў першай палове дня.

«Эксгумацыю праводзілі выключна рускія зняволеныя, дастаўленыя з мінскага працоўнага лагера СС. […] Мая задача палягала ў тым, каб з часткаю рускіх адкрываць магілы, выцягваць трупы, складваць кастры, на іх трупы і спальваць іх. […] Рускіх зняволеных, якія праводзілі эксгумацыю, забівалі партыямі, каб не пакідаць у жывых відавочцаў акцыі».

 

Адольф Рубэ, кіраўнік рабочага падраздзялення зондэркаманды 1005-Цэнтр у Благаўшчыне. Цэнтральнае ведамства, Людвігсбург: ZSt 202 AR-Z 22/60 (Goldapp), т. 1, арк. 50 і наст.

Photo 5

У 1962 г. савецкія органы ўлады пачалі расследаванне па справе Альберта Саўкітэнса, былога службоўца латвійскага калабарацыянісцкага падраздзялення паліцыі, задзейнічанага ў масавых расстрэлах у Благаўшчыне. Здымкі былі зроблены пры аглядзе мясцовасці ў прысутнасці абвінавачанага.

Нацыянальны архіў Латвіі, Рыга

«У канцы 1943 г. […] карнікі з мэтай схаваць сляды здзейсненых імі злачынстваў ва ўрочышчы Благаўшчына пачалі спальваць трупы знішчаных імі людзей. Прыкладна каля двух месяцаў з ляснога ўрочышча распаўсюджваўся задушлівы пах трупаў і ішоў густы чорны дым. Я бачыў, што ў гэты перыяд часу карнікі ў нямецкай вайсковай форме з эмблемамі чэрапаў з перакрыжаванымі касцямі на галаўных уборах дастаўлялі на грузавых аўтамашынах па 30-40 мужчын у цывільнай вопратцы. Гэтыя машыны прыходзілі з боку Мінска. Назад, у бок Мінска, аўтамашыны ішлі парожнімі. У канцы кожнага дня з ляснога ўрочышча чулася страляніна».

Дарожны майстар С. С. Раманавец, які ў 1942–1943 гг. абслугоўваў участак шашы Мінск–Магілёў. Архіў КДБ, спр. 26571, т. 19, арк. 96.

Цыра Эльеўна Гольдзінa
1902–1942

Фатаграфіі Ц. Э. Гольдзінай і яе сям’і не захаваліся.

Цыра Гольдзіна (дзявочае прозвішча Міленькая) і яе муж Яфім Гольдзін (1906–1974) да вайны працавалі на мінскай швейнай фабрыцы «Кастрычнік». У Гольдзіных было трое дзяцей: Рахіль (г. нар. 1928), Лазар (1931–1982) і Арон (1936–1942). Сям’я мела яўрэйскія карані, але не трымалася рэлігіі. Дома гаварылі па-руску. Калі пачалася вайна, Яфіма разам з іншымі рабочымі фабрыкі эвакуіравалі ў глыбіню Савецкага Саюза, Цыра з дзецьмі засталася ў Мінску. У ліпені ім прыйшлося перайсці ў гета і жыць у цеснаце ў доме Іды, сястры Цыры. Старэйшыя дзеці, Рахіль і Лазар, хадзілі працаваць на таварную станцыю; пры гэтым ім прынамсі ўдавалася абменьваць адзенне на ежу, каб пракарміць сям'ю.

28 ліпеня 1942 г. СС і іх памагатыя павыганялі каля 10 тысяч вязняў гета з дамоў: 6 500 мясцовых і 3 500 нямецкіх яўрэяў з «зондэргета-2». У асноўным гэта былі дзеці, жанчыны і паджылыя людзі. Іх адвозілі на грузавіках у Благаўшчыну і расстрэльвалі там або ўмярцвялі дарогаю ў «душагубках». Трупы закопвалі ў супольных магілах, Акцыя цягнулася тры дні. У лік ахвяр трапілі Цыра Гольдзіна, яе пяцігадовы сын Арон і сястра Іда.

Photo_1

Да вайны сям’я жыла ў доме з вялікім дваром па адрасе вуліца Рэвалюцыйная, 24. Фатаграфія дома не захавалася.

Photo_2

Былая харальная сінагога ў Мінску, 1932 г. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. людзі, якія хацелі і надалей трымацца рэлігійных традыцый (у тым ліку іўдзейскіх), сутыкнуліся з сур'ёзнымі абмежаваннямі. У будынку сінагогі спачатку размяшчаўся Яўрэйскі дзяржаўны тэатр, а пазней кінатэатр.

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Дзяржынск

Photo_4

Дочь Ц. Э. Гольдиной Рахиль Перельман в 1946 и 1997 гг. Она живет в Нью-Йорке (США). Ее дочь Татьяна Цукерман (г. р. 1949), живущая в Москве, рассказала:

«Мая маці Рахіль і яе брат Лазар штодня выходзілі з гета, каб рабіць на чыгуначнай станцыі. Аднойчы ў ліпені 1942 г. іх затрымалі на працы і не пусцілі дахаты. […] Адразу пайшлі чуткі пра пагром у гета. Калі яны вярнуліся ў гета, там нікога ўжо не было. Гэта быў найбуйнейшы пагром 1942 г. Ім сказалі, што іх маці і брат Арон загінулі, што іх адвезлі ў Трасцянец. […] Мая маці і Лазар пазней паспрабавалі пайсці да партызанаў, але дарогай іх арыштавалі і пасадзілі ў Мінскую турму. Потым маю маці адправілі ў Аўшвіц».

Фонд «Шоа»

Photo_3

Дочь Ц. Э. Гольдиной Рахиль Перельман в 1946 и 1997 гг. Она живет в Нью-Йорке (США). Ее дочь Татьяна Цукерман (г. р. 1949), живущая в Москве, рассказала:

«Мая маці Рахіль і яе брат Лазар штодня выходзілі з гета, каб рабіць на чыгуначнай станцыі. Аднойчы ў ліпені 1942 г. іх затрымалі на працы і не пусцілі дахаты. […] Адразу пайшлі чуткі пра пагром у гета. Калі яны вярнуліся ў гета, там нікога ўжо не было. Гэта быў найбуйнейшы пагром 1942 г. Ім сказалі, што іх маці і брат Арон загінулі, што іх адвезлі ў Трасцянец. […] Мая маці і Лазар пазней паспрабавалі пайсці да партызанаў, але дарогай іх арыштавалі і пасадзілі ў Мінскую турму. Потым маю маці адправілі ў Аўшвіц».

Прыватны архіў сям’і Перэльман

Photo_5

Таццяна Цукерман (злева) і яе траюрадная сястра Шалхевет Сара Цыў, якая жыве ў Ізраілі. Іх бабулі былі сёстрамі.

Пад уплывам расказаў маці Таццяна прыкладае шмат намаганняў, каб захаваць памяць пра Халакост. Яна зноў і зноў расказвае вучням гісторыю сваёй сям’і. У 2015 г. яна ўзяла ўдзел у семінары для настаўнікаў у іерусалімскім мемарыяле «Яд Вашэм». Выпадкова яна даведалася, што ў Ізраілі жывуць яе сваякі.

Яд Вашэм, Іерусалім

Лілі Грун
1904–1942

Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка, Вена, Pf 41.644: C (1), рэтуш: Броня Вістрайх

Лілі Грун нарадзілася ў Вене 3 лютага 1904 г. і была наймалодшаю з чатырох дзяцей у сям'і. Бацькі Лілі памерлі рана. Яшчэ падлеткам яна зацікавілася тэатрам, драматургіяй і літаратурай. Іграла на розных тэатральных сцэнах, напрыклад, у новым Тэатры сацыялістычнай працоўнай моладзі ў Вене. У 1931 г. Лілі Грун пераехала ў Берлін. Яна пісала артыкулы і вершы, друкавалася ў журналах, такіх як «Тэмпа», газетах «Берлінер тагеблат» і «Прагер тагблат». Разам з іншымі дзеячамі мастацтва заснавала кабарэ «Бруке» («Мост»). Пабываўшы ў Празе і Парыжы, у 1933 г. Лілі Грун вярнулася ў Вену, тады ж выйшаў у свет яе першы раман.

Як яўрэйка з 1938 г. Лілі не мела права публікавацца. Яна жыла ў галечы, хварэла на сухоты. Мусіць, у 1940 г. улады прымусілі яе выехаць з асобнай кватэры. Апошнім месцам яе жыхарства быў дом супольнага пражывання для яўрэяў у 1-й акрузе Вены. 27 мая 1942 г. яе дэпартавалі з Вены ў Мінск і 1 чэрвеня забілі ў Благаўшчыне.

Photo_1

Лілі Грун было 29 гадоў, калі ўбачыў свет яе першы раман «Сэрца за бортам». Неўзабаве пасля выдання з'явіліся пераклады кнігі на венгерскую ды італьянскую мовы. Яе другі раман «Лоні ў маленькім горадзе» быў выдадзены ў 1935 г. у Швейцарыі.

Грамадскі набытак

Photo_2

У «Раманскай кавярні» на вуліцы Курфюрстэндам у Берліне бавілі час пісьменнікі і журналісты, мастакі і акторы. Эканамічны крызіс і масавае беспрацоўе сталі сур'ёзным ударам для людзей мастацтва. Для Лілі Грун кавярні Берліна былі важнымі месцамі пошуку новых сувязяў і кліентаў.

akg-images, выява № 947655

Photo_3

Берлін, 7 мая 1931 г. Нататка ў «Фосішэ цайтунг» пра выступленне Лілі Грун і яе «дасціпна-сентыментальныя» вершы. У якасці сузаснавальніцы кабарэ «Бруке» яна выступала разам з вядомымі артыстамі, напрыклад, Эрнстам Бушам. А каб мець сродкі да існавання, удзень працавала ў кандытарскай.

Грамадскі набытак

Photo_4

У 1935 г. Лілі Грун, спадзеючыся вылечыцца ад сухотаў, паехала на курорт Мерана ў Паўднёвым Тыролі. Каб забяспечыць знаходжанне пісьменніцы, яе выдаўцу прыйшлося збіраць ахвяраванні, бо Грун, не маючы права публікавацца, жыла ў нястачы.

Грамадскі набытак

Photo_5

Пагрузка багажу дэпартаваных перад зборным пунктам у завулку Кляйне-Шперльгасе. 27 мая 1942 г. Лілі Грун дэпартавалі ў Мінск. Яе лёс падзялілі прыкладна 10 тысяч з 50 тысяч венскіх яўрэяў. Менавіта ў лагеры смерці Трасцянец загінула большасць аўстрыйцаў – ахвяр Халакоста.

Архіў дакументаў аўстрыйскага руху Супраціўлення, Вена

Photo_6

У 2007 г. перад домам па адрасе вуліца Хайнештрасе, 4 у Вене ўсталявалі «камень памяці» у напамін пра Лілі Грун і яшчэ трох аўстрыйскіх літаратараў: Освальда Левета, Альму Яханну Кёніг і Бера Хоравіца. Усе яны былі забіты ў 1942 г. у Малым Трасцянцы або ў Станіслау (цяпер Івана-Франкоўск, Украіна).

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»

Photo_7

З ініцыятывы грамадзян у 2009 г. плошча ў 2-м раёне Вены бліз парка Аўгартэн атрымала імя Лілі Грун. На ўрачыстай цырымоніі надання імя зачытвалі ўрыўкі з яе перавыданай кнігі «Усё гэта джаз» (Alles ist Jazz).

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»

Эрых Клібанскі
1900–1942

Дзявочы клас Яўне каля 1935 года

Кёльнскі гарадскі цэнтр дакументацыі перыяду нацыянал-сацыялізму

Эрых Клібанскі (1900–1942) вырас у артадаксальнай яўрэйскай сям’і ў Франкфурце-на-Майне. Ён вывучаў ва ўніверсітэце гісторыю, нямецкую і французскую мовы. У 1928 г. ажаніўся з народжанай у Гамбургу Метай Давід (1902–1942). Муж і жонка пераехалі ў Кёльн, дзе Эрых Клібанскі ў 1929 г. стаў дырэктарам гімназіі «Яўне».

Заснаваная ў 1919 г. «Яўне» была першай яўрэйскай гімназіяй у Рэйнскай вобласці. Калі ў 1930-я гг. вучняў-яўрэяў пачалі выціскаць з дзяржаўных школ, колькасць навучэнцаў «Яўне» дасягнула максімуму. Клібанскі намагаўся падрыхтаваць сваіх выхаванцаў да эміграцыі. Пасля лістападаўскіх пагромаў 1938 г. ён пастанавіў вывезці ўсю школу ў Вялікабрытанію і ў наступным годзе арганізаваў пераезд туды 130 вучняў у так званых дзіцячых эшалонах.

1 ліпеня 1942 г. школу закрылі. Усяго праз некалькі тыдняў Эрыха Клібанскага з жонкай, іх трох сыноў Ханса-Рафаэля (1928–1942), Аляксандэра (1931–1942), Міхаэля (1935–1942) і каля 100 навучэнцаў «Яўне» дэпартавалі ў Мінск. 20 ліпеня 1942 г. СС адправіла эшалонам Da 219 у цэлым 1 164 чалавекі з Кёльна і наваколля. Праз чатыры дні цягнік прыбыў у Мінск. Па прыбыцці людзей адвозілі на грузавіках да толькі што вырытых ям ва ўрочышчы Благаўшчына і расстрэльвалі або іх чакала смерць па дарозе ў машыне-«душагубцы».

Photo_1

Эрых Клібанскі (1900–1942). У год, калі Клібанскі стаў дырэктарам «Яўне», яму споўнілася ўсяго 29 гадоў. Ён хацеў, каб у вучняў фармавалася яўрэйская ідэнтычнасць, але пры гэтым яны не адгароджваліся ад нямецкага грамадства.

Кёльнскі гарадскі цэнтр дакументацыі перыяду нацыянал-сацыялізму

Photo_2

Жонка Клібанскага Мета са сваімі трыма сынамі Хансам-Рафаэлем, Аляксандэрам і Міхаэлем, каля 1936 г.

Кёльнскі гарадскі цэнтр дакументацыі перыяду нацыянал-сацыялізму

Photo_4

Сінагога артадаксальнай суполкі «Адас Ешурун» была разбурана бомбамі ў 1943 г. і знесена ў канцы 1950-х гг.

Кёльнскі гарадскі цэнтр дакументацыі перыяду нацыянал-сацыялізму

Photo_3

У 1930-я гг. вуліца Санкт-Аперн-штрасе ўяўляла сабою цэнтр яўрэйскага жыцця. У чатырохпавярховым будынку (злева) размяшчаўся педагагічны інстытут, народная школа «Морыя», а з 1919 г. – «Яўне».

Кёльнскі гарадскі цэнтр дакументацыі перыяду нацыянал-сацыялізму

Photo_5

Клас з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы ў двары гімназіі «Яўне», 1938 г. Каб палегчыць вучням жыццё ў эміграцыі, у школе надавалі асаблівую ўвагу вывучэнню моў: «[Спадарыня Лютген, класная настаўніца,] навучыла нас вельмі добра гаварыць па-французску і па-англійску, […] мне пазней давялося […] жыць у Францыі пад чужым імем, і па маім вымаўленні ніхто не заўважаў, што я не францужанка» (Ані Адлер, былая вучаніца «Яўне»).

Кёльнскі гарадскі цэнтр дакументацыі перыяду нацыянал-сацыялізму

Photo_6

Пасля лістападаўскіх пагромаў 1938 г. яўрэйскім арганізацыям удалося вывезці каля 10 тысяч яўрэйскіх дзяцей і падлеткаў з Германскага рэйха ў Вялікабрытанію. Чатыры «дзіцячыя эшалоны» былі арганізаваны спецыяльна для 130 навучэнцаў «Яўне», Клібанскі сам суправаджаў іх.

Адукацыйна-мемарыяльны цэнтр «Яўне», Кёльн

Photo_7

Вакзал выставачнага комплексу ў раёне Кёльн-Дойц, зыходны пункт дэпартацыі 20 ліпеня 1942 г. Хельмут Лон, памочнік сінагагальнай суполкі па адпраўцы дэпартацыйнага эшалона з вакзала Кёльн-Дойц: «Гэта быў эшалон, які я ніколі не забуду. Скрозь моцныя маладзёны, здольныя пастаяць за сябе. Гэта быў адзіны эшалон, у якім панаваў не смутак, а стопрацэнтная ўпэўненасць: мы вернемся!»

Грамадскі набытак

Photo_8
Photo_9

Паштоўка, выкінутая Метай Клібанскай з цягніка 21 ліпеня 1942 г. пад Берлінам. У ёй словы развітання і падзякі, адрасаваныя сябрам Клібанскіх – сям’і Якобі.

Кёльнскі гарадскі цэнтр дакументацыі перыяду нацыянал-сацыялізму

Photo_10

У 1997 г. перад месцам, дзе калісьці знаходзілася «Яўне», у напамін пра гібель 1 100 яўрэйскіх дзяцей і падлеткаў з Кёльна і адначасова пра арганізаванае Эрыхам Клібанскім выратаванне 130 дзяцей быў усталяваны Львіны фантан. Аўтарам фігуры льва з’яўляецца Херман Гурфінкель, адзін з выратаваных. Сама плошча носіць імя Эрыха Клібанскага.

Крысціян Херман

Леа і Пінкас Рэнерт
1896–1942, 1894–1942

Леа і Пінкас Реннерт падчас іх змовін ў 1920 годзе

Прыватны архіў сям’і Рэнерт

Гэтая біяграфія была падрыхтавана домам гісторыі Аўстрыі

Леа Длугач і Пінкас Рэнерт былі ўраджэнцамі аўстрыйскай правінцыі Букавіна, якая пасля Першай сусветнай вайны адышла да Румыніі. Яны заручыліся ў 1920 г. Пасля вяселля муж і жонка пераехалі ў Вену, дзе ў 1922 г. у іх нарадзілася дачка Сільвія, а ў 1926 г. — сын Эрвін. Леа Рэнерт займалася дзецьмі і хатняй гаспадаркай, Пінкас Рэнерт быў коміваяжорам па гандлі метызамі, прадстаўляючы галоўным чынам інтарэсы фірмы «Брунер Фэрцынкерай» братоў Баблік. Пасля аншлюсу Аўстрыі Пінкас Рэнерт яшчэ некаторы час працаваў на фірме зваршчыкам, але хутка страціў праз сваё яўрэйскае паходжанне і гэта месца. Потым ён стаў супрацоўнікам Яўрэйскай грамады Вены. 31 кастрычніка 1939 г. сужэнцам удалося адправіць абодвух дзяцей у ЗША. Апошнім месцам жыхарства Леа і Пінкаса Рэнерт стала кватэра па адрасе Адэонгасэ, 5/9, у якую іх перасялілі разам з іншымі яўрэйскімі сем’ямі. 5 кастрычніка 1942 г. мужа і жонку Рэнерт дэпартавалі ў Малы Трасцянец, дзе іх і забілі.

Photo_1

Сямейнае фота, кастрычнік 1938 г. Муж і жонка Рэнерт з сынам Эрвінам (у цэнтры) і дачкой Сільвіяй (справа).  

Муж і жонка Рэнерт адчайна спрабавалі знайсці магчымасць эміграваць самім і вывезці дзяцей. Праз тое, што абодва яны нарадзіліся ў Букавіне, яны праходзілі па іміграцыйнай квоце для Румыніі, што значыла некалькі год чакання. Нарэшце ім удалося атрымаць гарантыйны ліст (так званы афідэвіт) і візу для ўезду ў ЗША для дзяцей. 31 кастрычніка 1939 г. Эрвін (1926–2009) і Сільвія (у замужжы Рывера, 1922–2011) пакінулі Вену і паехалі праз Трыест у Амерыку.  

Прыватны архіў сям’і Рэнерт

Photo_2

У лісце ад 7 жніўня 1939 г. Пінкас Рэнерт прасіў свайго стрыечнага брата Беньяміна Длугача (Бена Дугласа), які жыў у Нью-Ёрку, звярнуцца да яўрэйскіх арганізацый па дапамогу ў размяшчэнні дзяцей Рэнертаў, бо сама сям’я Дуглас была небагатая. Нейкі спадар Фрызер з сінагагальнай грамады адгукнуўся на просьбу Бена Дугласа і напісаў афідэвіт з абавязацельствам узяць на сябе выдаткі, але не меў магчымасці сам даглядаць дзяцей. У выніку муж і жонка Дуглас пасялілі дзяцей у сябе.

Прыватны архіў сям’і Рэнерт 

«На якой каляіне [на венскім Паўднёвым вакзале] стаіць цягнік? Бацька і я знаходзім наш вагон, нашае купэ, сустракаем раней невядомага нам, але ветлівага спадара Вайсмана, на якога маці глядзіць так, нібы ён наш анёл-ахоўнік. Платформа асветленая скупа, але я бачу яе слёзы, бачу, як яна прыкусвае вусны. Часу няшмат, бацька дапамагае нам парассоўваць чамаданы ў купэ. Гэта нагадвае мне ўкладванне рэчаў у наш стары «Перль» [аўтамабіль] і нашу паездку ў Букавіну. Матуля таксама ненадоўга зазірае ў купэ, глядзіць на нашыя месцы, быццам хоча ўбачыць, як складзецца наша будучыня. Мы абдымаемся апошні раз, яна праводзіць рукой па маіх валасах, цалуе мяне, і вось ёй ужо час выходзіць. Цягнік павольна рухаецца. Мы з Сільвіяй высоўваемся з акна, каб памахаць рукой бацькам. Я паспяваю яшчэ ўбачыць бледны, заплаканы твар матулі і як бацька падтрымлівае яе пад руку. Яны махаюць нам, і вось яны ўжо зніклі з віду».  

Эрвін Рэнерт. Насуперак свету. Успаміны пра маё жыццё, 1926–1947 гг. (на нямецкай мове). Вена, 2000. С. 125.

Photo_3

«Калі афідэвіт будзе адпраўлены, няхай Сільвія абавязкова дасць тэлеграму, што ён адпраўлены, гэта вельмі важна». 

 

У лісце сваяку ў Нью-Ёрк 17 лютага 1941 г. Леа і Пінкас Рэнерт выражалі надзею, што неўзабаве атрымаюць ад яго афідэвіт, патрэбны ім для эміграцыі. Яны таксама апісвалі свае планы на будучыню: Пінкас збіраўся працаваць электразваршчыкам, Леа — рабіць праснакі, і яна ўжо мела прыстасаванні, якія хацела ўзяць з сабою ў ЗША. Абодва яшчэ раз напісалі дакладную дату свайго нараджэння, каб у афідэвіце не было памылак. «… проста дужа нервуемся», — зазначыў Пінкас Рэнерт — за два дні да таго з Вены ў Аполе рушыў першы буйны дэпартацыйны эшалон. 

Прыватны архіў сям’і Рэнерт

Photo_4

Фрагмент спісу асоб, дэпартаваных эшалонам з вакзала Аспанг у Мінск / Малы Трасцянец 5 кастрычніка 1942 г.

Архіў Яўрэйскай грамады Вены (часова ў Венскім інстытуце вывучэння Халакосту імя Візенталя), Bestand Wien, A / VIE / IKG / II / DEP / Deportationslisten.

Photo_5

19 кастрычніка 1942 г. паліцэйскі Ёхан Петэр склаў справаздачу аб ходзе дэпартацыі 549 яўрэйскіх дзяцей, жанчын і мужчын (у іх ліку былі таксама Леа і Пінкас Рэнерт), якая пачалася 5 кастрычніка 1942 г. У ёй ён падрабязна апісаў «пагрузку ў вагоны» на вакзале Аспанг у Вене, што цягнулася больш за пяць гадзін, пералічыў населеныя пункты па шляху руху і зазначыў, што ў Ваўкавыску (цяпер Беларусь) дэпартаваных перагрузілі з пасажырскіх вагонаў у вагоны пад быдла. Праз чатыры дні пасля адпраўлення, 9 кастрычніка, эшалон прыбыў у Малы Трасцянец, дзе ахоўнікі з Вены перадалі дэпартаваных мясцовым службоўцам СД.

Архіў Яд Вашэма, DN/27-3, fol. 27 і наст.; Архіў Яд Вашэма / Архіў дакументаў аўстрыйскага руху Супраціўлення, мікрафільм 58

Photo_6

Фрыц (Зігфрыд) Кнелер (1924–1942)

Фрыц Кнелер, сябар дзяцінства Эрвіна Рэнерта, сына Леа і Пінкаса. Фрыц падарыў гэты здымак сябру 30 кастрычніка 1939 г., за дзень да ад’езду Эрвіна ў ЗША. У прысвячэнні гаворыцца: «На памяць ад твайго сябра Фрыца». 27 мая 1942 г. Фрыц разам з бацькамі Абрахамам і Песяй Кнелер быў дэпартаваны і забіты ў Малым Трасцянцы. Эрвін Рэнерт шмат дзесяцігоддзяў захоўваў фатаграфію ў сваім альбоме.

Прыватны архіў сям’і Рэнерт

Забойствы ў Шашкоўцы і ў адрыне

Здымак, зроблены НДК пры аглядзе месца знішчэння ў Шашкоўцы ў ліпені 1944 г.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

У канцы 1943 г. ва ўрочышчы Шашкоўка, што на поўдзень ад працоўнага лагера, збудавалі печ-крэматорый. Яе абгарадзілі плотам, так што яе не было відаць звонку. Тут забівалі «адфільтраваных» вязняў і прымусовых рабочых, а таксама цывільных асоб, западозраных у сувязях з партызанамі. Трупы складвалі адзін на адзін на металёвыя рашоткі ды падпальвалі. Паводле ацэнкі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі, лік ахвяр склаў 50 тысяч чалавек.

Гісторыя лагера смерці Трасцянец завяршылася крывавай расправай 29 і 30 чэрвеня 1944 г., за некалькі дзён да прыходу Чырвонай Арміі. Каля 6 500 зняволеных мінскіх турмаў і апошніх вязняў працоўнага лагера, што яшчэ заставаліся жывыя, прывезлі на грузавіках у вялікую адрыну на паўднёвай ускраіне лагера, расстралялі, а потым спалілі. Сярод іх былі таксама жанчыны і дзеці. Два чалавекі здолелі ўцячы і пазней далі паказанні савецкім следчым органам.

Photo 1

1962 г. Сведка В. К. Гаранскі паказвае месца, дзе некалі знаходзілася печ-крэматорый.

Нацыянальны архіў Латвіі, Рыга

«Як гэтая „печ“ змайстравана ўсярэдзіне, я не бачыла. Бачыла яе толькі звонку. Адгароджана яна высокай драўлянай сцяной і калючым дротам. З паўночнага боку была зроблена брама, у якую ўваходзілі аўтамашыны, адкрытыя і закрытыя, „чорны воран“ з жывымі і расстралянымі людзьмі. Пасля заходу аўтамашыны брама зачынялася, і не было відаць, што рабілася ў „печы“. Толькі часам былі чуваць стрэлы пры расстрэлах людзей, калі іх прывозілі жывымі. З паўночнай жа часткі, каля дарогі, метрах у дваццаці ад печы, на хвоі была прыбіта шыльда „на гэту тэрыторыю ўваход забаронены“. Я сама на свае вочы бачыла дым, які ішоў з „печы“, калі спальвалі людзей».

З пратакола допыту ўраджэнкі і жыхаркі вёскі Малы Трасцянец Г. С. Карэты ад 17 ліпеня 1944 г. НАРБ, ф. 845, оп. 1., спр. 64, арк. 17–22 // Лагерь смерти Тростенец. Документы и материалы, Минск, 2003, с. 80.

АДРЫНА

Photo 2

Зроблены НДК здымак рэшткаў адрыны з асмаленымі трупамі сотняў чалавек.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

«На загад […] я і іншыя паліцыянты выводзілі арыштаваных савецкіх грамадзян з асобнага, абгароджанага з усіх бакоў памяшкання, сцены якога былі напалову заглыблены ў зямлю. Арыштаваных савецкіх грамадзян групамі па 50 і больш чалавек я разам з іншымі паліцыянтамі адводзілі, прыкладна, за 300-400 метраў да адрыны, што стаяла на ўзгорку, заводзілі іх усярэдзіну адрыны і там расстрэльвалі […] Трупы расстраляных складвалі ў штабелі, зверху на трупы кідалі рэчы, што знаходзіліся ў адрыне […] Пасля таго як адрына была запоўнена трупамі, людзей мы сталі расстрэльваць каля сцен, з вонкавага боку адрыны, а таксама на бярвёнах, што ляжалі каля адрыны».

Паказанні І. Казачэнкі, беларускага калабарацыяніста. Архіў КДБ, спр. 26571, т. 7, арк. 135-138.

Photo 3

С. І. Савінская ў 1945 г.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

«[…] нас з мужам у сярэдзіне мая перавялі ў канцлагер СС, размешчаны ў г. Мінску па Шырокай вуліцы, дзе нас і трымалі да 30 чэрвеня 1944 года. У згаданы дзень у ліку іншых жанчын-зняволеных ў колькасці 50 чалавек адміністрацыя лагера пагрузіла [мяне] у аўтамашыну і павезла ў невядомым напрамку. Ад'ехаўшы прыкладна 10 кіламетраў ад г. Мінска, каля вёскі М. Трасцянец, аўтамашына спынілася ля адной з адрын. Тут мы ўсе даведаліся, што нас прывезлі на расстрэл […] на каманду нямецкіх катаў зняволеныя жанчыны па чатыры выходзілі з машын […] Неўзабаве чарга дайшла і да мяне, дзе я разам з Галубовіч Ганнай, Сямашкай Юляй і яшчэ адной жанчынай, прозвішча якой не ведаю, […] узлезлі наверх складзеных трупаў […] Калі пачуліся стрэлы, я ўпала і была лёгка паранена ў галаву. Параненая, я працягвала ляжаць на трупах да позняга вечара […] я стала патроху з-пад трупаў узбірацца наверх і, выбраўшыся, я яшчэ ўбачыла двух мужчын, якія былі паранены, і мы ўсе трое вырашылі ўцякаць. Заўважыўшы гэта, нямецкі канвой распачаў стральбу, мужчыны, што ўцякалі са мною, былі забіты, а я ўсё ж уцякла ў балота і хавалася там 15 дзён, бо не ведала, што Мінск вызвалены ад захопнікаў нашай Чырвонай Арміяй».

 

Савінская Сцепаніда Іванаўна, 1915 года нараджэння, пасля вайны санітарка 3-й амбулаторыі г. Мінска. НАРБ, ф. 845, оп. 1, спр. 64, арк. 70–73 // Лагерь смерти Тростенец. Документы и материалы, Минск, 2003, с. 99–100.

Яўген Уладзіміравіч Клумаў
1876–1944

Е. У. Клумаў у студэнцкі час са сваёй будучай жонкай Галінай, 1895 г.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Я. У. Клумаў нарадзіўся ў Маскве. Да 1904 г. ён вывучаў там медыцыну. У час Першай сусветнай вайны служыў штабным урачом у расійскай арміі. З 1920-х гг. Клумаў узначаліў гінекалагічнае аддзяленне ў адной з мінскіх бальніц, выкладаў акушэрства і гінекалогію ў медычным інстытуце.

З першых дзён пасля нападу Германіі на Савецкі Саюз ён аказваў у Першай Савецкай бальніцы Мінска медычную дапамогу параненым вайскоўцам і арганізоўваў іх вываз у тыл. У пачатку 1942 г. Клумаў наладзіў сувязь з падпольнымі групамі, што дзейнічалі ў Мінску. Ён перадаваў ім хірургічныя інструменты, медыкаменты і перавязачныя матэрыялы, лячыў параненых і забяспечваў іх дастаўку да партызанаў, хаваў у сваёй клініцы маладых людзей, каб выратаваць іх ад вывазу на прымусовыя работы ў Германію.

У кастрычніку 1943 г. мужа і жонку Клумавых ды іншых урачоў клініка арыштавалі, іх дапытвалі і катавалі, а потым адправілі ў лагер на вуліцы Шырокай. У лютым 1944 г. Клумаў і яго жонка Галіна загінулі ў «душагубцы» па дарозе ў Трасцянец. Пазней іх трупы, напэўна, спалілі ў Шашкоўцы.

Photo_1

Е. У. Клумаў (у цэнтры) у бальніцы ў гады Першай сусветнай вайны.

Музей гісторыі медыцыны, Мінск.

Photo_2

Мінск, 1940. Е. У. Клумаў (1-ы шэраг, 2-і справа) з калегамі па Першай Савецкай бальніцы.

Музей гісторыі медыцыны, Мінск

Photo_3

У Беларусі Е. У. Клумаў – адзін з самых вядомых людзей, загінуўшых у Трасцянцы. У 1965 г. ён быў пасмяротна ўганараваны званнем Героя Савецкага Саюза. Імя Клумава носяць бальніца і вуліца ў Мінску. Да 125-годдзя з дня яго нараджэння, у 2001 г., была выпушчана паштовая марка.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

«8 лютага 1944 года надвячоркам з Мінскай турмы ў лагер [на вуліцы Шырокая] прывезлі групу зняволеных, сярод іх было шмат медыкаў, і тут я ўбачыла Яўгена Уладзіміравіча і Галіну Мікалаеўну [...] Яўген Уладзіміравіч быў вельмі хворы [...] Урач лазарэта зняволены Гурэвіч змясціў Клумавых у лазарэт, аддаў ім свой ложак [...] Знаходзячыся разам у лазарэце на працягу 5 дзён, Яўген Уладзіміравіч расказаў мне пра допыты [...] Яўген Уладзіміравіч пачуваўся вельмі кепска [...] мучыў цукровы дыябет. Галіна Мікалаеўна зусім аслабела, ёй ужо цяжка было ўставаць... Каля дзевяці гадзін раніцы ўсіх зняволеных пастроілі на тэрыторыі лагера [...] Літаральна праз некалькі хвілін у канцлагер пачалі ўязджаць „душагубкі“».

З успамінаў былой удзельніцы Мінскага падполля ўрача Л. І. Кашачкінай.

Мікалай Іванавіч Валахановіч
1917–1989

М. І. Валахановіч на сустрэчы са школьнікамі, 1980-я гг.

Прыватны архіў сям'і Валахановіч

М. І. Валахановіч працаваў дзяжурным па станцыі Негарэлае ў 50 км ад Мінска. З красавіка 1943 г. ён перадаваў сувязным савецкай разведкі паведамленні аб таварных цягніках, што праходзілі праз станцыю.

20 чэрвеня 1944 г., незадоўга да вызвалення Мінска, СД па даносе здрадніка арыштавала Валахановіча і некалькіх іншых жыхароў пасёлка як партызанаў. Валахановіча даставілі ў Мінскую турму на вуліцы Валадарскага і катавалі. 29 чэрвеня СД адправіла яго разам з іншымі зняволенымі на грузавіку на расстрэл у Малы Трасцянец. Яго прывялі ў адрыну, дзе ўжо ляжалі складзеныя адзін на адзін трупы людзей. Ад атрыманага пры расстрэлы ранення ён страціў вока. Амаль паўтара дні Валахановіч хаваўся сярод трупаў. Праз нейкі час ахоўнікі падпалілі адрыну.

У пачатку 1960-х гг. яго запрасілі ў Маскву даць паказанні як сведку, бо Савецкі Саюз збіраў матэрыялы для судовага працэсу над службоўцамі СС, які адбываўся ў Кобленцы (ФРГ). Да старасці Валахановіч браў удзел у памятных мерапрыемствах у Малым Трасцянцы, расказваючы школьнікам пра перажытае.

Photo_1

Даваенны здымак: М. І. Валахановіч (справа) у чыгуначнай форме з сябрам.

Прыватны архіў сям’і Валахановіч

Photo_2
Photo_3

М. І. Валахановіч з жонкаю Серафімай (справа), дачкою Галінай (2-я злева) і сынам Леанідам (2-ы справа) у 1950-я гг. Галіна пазней расказвала пра свайго бацьку: «Ён расказваў [свае гісторыі] і ўнукам таксама [...] Ён хацеў нам, дзецям, перадаць, што ён перажыў. [...] Мы павінны былі назаўсёды захаваць гэта ў сваёй памяці».

Прыватны архіў сям’і Валахановіч

Photo_4

М. І. Валахановіч з жонкаю Серафімай (у 1-м шэрагу справа) і сябрамі ў пасёлку Негарэлае ў 1970-я гг. Усё сваё жыццё М. І. Валахановіч пражыў у вёсцы.

Прыватны архіў сям’і Валахановіч

«Так нас прывезлі ў Трасцянец і выгрузілі ў лагеры, дзе перад гэтым былі яўрэі. Мы людзей не засталі; асталася сякая-такая адзежа, кацялкі, рэшткі хлеба і бульбы. [...] Аўтамашына пад’ехала да гэтае адрыны, дакладней, да брамы адрыны, вельмі блізка. Спярша вывелі першую пяцёрку зняволеных. Яны зайшлі ўсярэдзіну адрыны і адтуль пачуліся стрэлы. [...] Неўзабаве чарга дайшла да мяне. [...] Саскочыўшы з машыны, я скіраваўся ў адрыну. Унутры адрыны была параскідана салома. Злева ля ўваходу шарэнгаю стаялі 4 ці 3 карнікі. Я з паднятымі ўверх рукамі павярнуўся спінаю да карнікаў і пайшоў да сценкі, бо яны жэстам загадалі зрабіць гэтак. Як толькі я павярнуўся і зрабіў адзін ці два крокі, прагучалі стрэлы. [...] Я здагадаўся, што застаўся жывы, толькі не ведаў, якім чынам. Нават не ведаў, ранены я ці не. [...] Расстрэлы працягваліся да позняга вечара. [...] Прыкладна ў 6-7 гадзін наступнага дня, 30 чэрвеня 1944 года, расстрэлы аднавіліся. [...] Якраз у гэты час да адрыны пад’ехала аўтамашына з наступнай партыяй асуджаных на расстрэл. Карнікі ачапілі гэтую аўтамашыну, на момант пакінуўшы па-за ўвагай браму адрыны. У гэты момант я выпаўз з адрыны. [...] Неўзабаве я дабраўся да поля з пасеяным жытам. Схаваўшыся ў жыце, я неўпрыкмет заснуў».

Мікалай Валахановіч

Photo_6

Мінск, 3 ліпеня 1962 г. М. І. Валахановіч (наперадзе, у капелюшы) з сынам Леанідам (справа побач). З нагоды святкавання Дня вызвалення Беларусі калона рушыць да месца ўскладання вянкоў у Вялікім Трасцянцы.

Прыватны архіў сям’і Валахановіч

Photo_5

Пасведчанне ўдзельніка партызанскага руху, выдадзенае М. І. Валахановічу ў 1970 г.

Прыватны архіў сям’і Валахановіч

«Перадалі маці, што [...] адвезлі Мікалая ў шпіталь. [...] Мы мелі каня [...] Мама мяне пасадзіла на павозку і кажа: „Мы паедзем да таты”. [...] Я толькі помню тое [...] я бацьку, вядома, не пазнала, таму што ён увесь у бінтах, забінтаваны. Я нават да яго не падышла. Я вельмі спужалася».

дачка Валахановіча Галіна

АСЭНСАВАННЕ І ПАМЯЦЬ

Юридическое расследование в послевоенный период

Абвяшчэнне прысуду

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Дзяржынск; кадры з фільма «Суд народа», 1946 г.

Яшчэ ў 1941 г. саюзнікі па антыгітлераўскай кааліцыі назвалі пакаранне нацыстаў, вінаватых у ваенных злачынствах, адной з найважнейшых мэт вайны. Нюрнбергскі працэс (1945–1946 гг.) стаў першым у гісторыі выпадкам, калі палітычныя і вайсковыя кіраўнікі дзяржавы паўсталі перад міжнародным судом па абвінавачанні ў парушэннях міжнароднага права і злачынствах супраць чалавечнасці. Дванаццаць з 24 абвінавачаных былі прысуджаны Міжнародным ваенным трыбуналам да смяротнага пакарання.

Далейшае юрыдычнае расследаванне злачынстваў перыяду нацыянал-сацыялізму стала адбіткам тэндэнцый палітычнага развіцця: у шматлікіх выпадках гэтыя ўчынкі былі адданы забыццю, значнай частцы вінаватых удалося пазбегнуць адказнасці. Толькі з канца 1950-х гг. злачынствы нацыстаў у Мінску сталі прадметам разгляду ў нямецкіх і аўстрыйскіх судах.

Мінскі працэс

Фатаграфіі з Мінскага судовага працэсу над прадстаўнікамі вермахта, паліцыі ды СС у студзені 1946 г. Працэс быў адкрытым. Аднаго з 18 падсудных, былога обер-фюрэра СС Эберхарда Герфа абвінавачвалі таксама ў шматлікіх злачынствах у Малым Трасцянцы. 29 студзеня 1946 г. чатырнаццаць з іх былі асуджаны на смерць. Паглядзець на пакаранне на мінскім іпадроме, прызначанае на наступны дзень, сабраліся дзясяткі тысяч чалавек.

Photo 1

Абвінавачаныя ў момант абвяшчэння прысуду. Другі справа ў пярэднім шэрагу – Эберхард Герф (1887–1946).

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Дзяржынск; кадры з фільма «Суд народа», 1946 г.

Photo 2

За некалькі секунд да пакарання.

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Дзяржынск; кадры з фільма «Суд народа», 1946 г.

Photo 3

Конны афіцэр дае сігнал да выканання прысуду.

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Дзяржынск; кадры з фільма «Суд народа», 1946 г.

Photo 4

Шыбеніцы на мінскім іпадроме.

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Дзяржынск; кадры з фільма «Суд народа», 1946 г.

Photo 5

Падсудныя на працэсе над галоўнымі ваеннымі злачынцамі. У пярэднім шэрагу злева направа: Герман Герынг (1893–1946), «другі чалавек» у Трэцім рэйху, намеснік Гітлера па партыі Рудольф Гес (1894–1987), міністр замежных спраў Ёахім фон Рыбентроп (1893–1946) і Вільгельм Кейтэль, начальнік штаба Вярхоўнага галоўнакамандавання вермахта. Герынг скончыў жыццё самагубствам, Рыбентроп і Кейтэль былі пакараныя смерцю, Гес памёр, правёўшы больш за 40 гадоў у зняволенні.

Нюрнбергскі гарадскі архіў, A 65/II, № RA-262-D

Photo 6

Эдуард Штраўх (1906–1955), абвінавачаны на працэсе па справе аб айнзацгрупах, што праводзіўся ваенным трыбуналам ЗША ў Нюрнбергу ў 1947 г. Штраўх быў камандзірам айнзацкаманды, а потым паліцыі бяспекі і службы бяспекі (СД) у Мінску і нёс адказнасць за шматлікія масавыя забойствы, у тым ліку ў Малым Трасцянцы, за што яго прысудзілі да пакарання смерцю. Пазней смяротнае пакаранне замянілі пажыццёвым зняволеннем, Штраўх памёр у турме.

Мемарыяльны музей Халакоста (ЗША), Вашынгтон, шыфр 09944

Photo 7

Кобленц, 16 кастрычніка 1962 г. Былы камандзір айнзацкаманды 14 Георг Хойзер у аўтамабілі паліцыі па дарозе на пасяджэнне суда.

У 1960-х гг. у нямецкіх судах адбылося каля дзесяці працэсаў, на якіх разглядалі нацысцкія злачынствы, здзейсненыя немцамі ў Мінску. На лаве падсудных аказаліся 30 чалавек, 23 з іх былі прысуджаны да працяглых тэрмінаў зняволення, у тым ліку пяць – пажыццёва. Асаблівую ўвагу прыцягнуў выпадак затрыманага ў 1959 г. Георга Хойзера (1913–1989): былы начальнік аддзела службы камандзіра паліцыі бяспекі і СД Мінска на момант арышту ўзначальваў упраўленне крымінальнай паліцыі зямлі Рэйнланд-Пфальц. За саўдзел у забойстве ў 11 103 выпадках ён быў прысуджаны ў 1963 г. да 15 гадоў турмы строгага рэжыму, аднак ужо ў 1969 г. выпушчаны.

picture-alliance/dpa, шыфр 3375838

Photo 8

Масква, 1963 г. Прэс-канферерэнцыя, прысвечаная працэсу па справе Георга Хойзера, які выклікаў значны рэзананс і ў СССР. Савецкія органы ўлады падалі новы абвінаваўчы матэрыял супраць былога акупанта. Былі таксама апытаны людзі, што выжылі ў Малым Трасцянцы.

picture-alliance/dpa, шыфр 3375898, ТАСС

Photo 9

У 1962–1963 гг. савецкія органы ўлады вялі расследаванне па справе Альберта Саўкітэнса (1910–?). Былы службовец латвійскага падраздзялення ўдзельнічаў у масавых расстрэлах у Малым Трасцянцы. Здымак быў зроблены пры аглядзе мясцовасці ў прысутнасці абвінавачанага ў верасні 1962 г. Саўкітэнс быў прысуджаны да 15 гадоў зняволення ў лагеры.

Нацыянальны архіў Латвіі, Рыга

Photo 10

Следчыя органы ФРГ неаднаразова сутыкаліся з фактам пражывання падазраваных у Аўстрыі. Аднак просьбы з ФРГ аб прававой дапамозе апрацоўваліся ў Аўстрыі настолькі марудна, што ў шэрагу выпадкаў праз адсутнасць абвінаваўчага матэрыялу быў вынесены апраўдальны прысуд.

Адзіным выпадкам, калі службовец апарата камандзіра паліцыі бяспекі і СД Мінска прыцягнуў увагу аўстрыйскай юстыцыі, стаў працэс па справе былога кіроўцы аўтамабіля-«душагубкі» Ёзефа Вендля. Яго апраўдалі, бо прысяжныя пастанавілі, што ён мусіў падпарадкоўвацца супрацьпраўным загадам з прычыны крайняе неабходнасці.

газета «Арбайтэр-цайтунг», Аўстрыя

Photo 11

Сіман Візенталь (1908–2005) на мітынгу ў Вене ў 1979 г.

На працягу дзесяцігоддзяў Візенталь змагаўся за тое, каб вінаватыя ў злачынствах Халакоста былі пакараны. Ён расшукваў дакументы і сведак, высочваў злачынцаў і перадаваў сабраныя звесткі ў органы пракуратуры. Яго праца адыграла вырашальную ролю ў рэканструкцыі падзей у Малым Трасцянцы на судовых працэсах і ў інфармаванні грамадскасці нямецкамоўных краін.

picture-alliance/dpa, шыфр 2288559,

Photo 12

ліст, дасланы С. Візенталем у 1962 г. Ёхану Носке, які перажыў Халакост (унізе), датычна Малога Трасцянца

Венскі інстытут вывучэння Халакоста імя Візенталя, Вена

Артур Хардэр
1910–1964

Артур Хардэр, каля 1942 г.

Федэральны архіў (BArch R9361-III/66590)

Гэты тэкст быў падрыхтаваны Інстытутам гісторыі горада ў Франкфурце

Артур Хардэр, народжаны ў 1910 г. у Франкфурце, з верасня па лістапад 1943 г. кіраваў спецпадраздзяленнем «Зондэркаманда 1005–Цэнтр», якое адказвала за ліквідацыю слядоў злачынстваў у Малым Трасцянцы. У гэты перыяд ён таксама ўдзельнічаў у забойствах яўрэйскіх і «рускіх» зняволеных, накіраваных выконваць работы для зондэркаманды. У лістападзе 1943 г. ён арганізаваў на загад Галоўнага ўпраўлення імперскай бяспекі пакаранне смерцю трох вязняў-яўрэяў: людзей спалілі жыўцом.

Большасць службоўцаў зондэркаманды запомнілі Артура Хардэра як моцнага рослага мужчыну з гучным голасам, чые паводзіны вылучаліся жорсткасцю. Паводле расказаў, ва ўрочышчы Благаўшчына ён са словамі «Дайце я пагляджу на фігуры!» (фігурамі ён называў як трупы, так і работнікаў-вязняў) залазіў на груду мёртвых цел і падганяў вязняў ударамі бізуна або дручка, каб яны працавалі хутчэй.

Скончыўшы няпоўную сярэднюю школу і прайшоўшы практычнае навучанне ў сферы гандлю, Артур Хардэр спачатку працаваў службоўцам, але ўжо ў 1929 г. уступіў у нацысцкую партыю і стаў штурмавіком СА, а ў 1930 г. — сябрам СС. З 1938 г. ён уваходзіў у склад службы бяспекі рэйхсфюрара СС. У 1942 г. Хардэра прызвалі ў войскі СС, і ў 1944 г. яму надалі званне гаўптштурмфюрара.  

У маі 1945 г. Артур Хардэр трапіў у палон да брытанскіх войскаў, потым яго перадалі амерыканцам. Як службоўца СС яго адправілі ў лагер для інтэрніраваных у Дармштаце. Судовая камісія па дэнацыфікацыі пастановай ад 2 ліпеня 1948 г. прызнала яго «нязначна вінаватым» і прысудзіла да двух гадоў зняволення ўмоўна і выплаты кампенсацыі ў памеры 200 рэйхсмарак. 

Вярнуўшыся ў Франкфурт, Хардэр пасяліўся ў раёне Экенхайм, працаваў службоўцам у аўтафірме «Круп Фарцойге». У 1950-х гг. пракуратура Франкфурта завяла на яго справу па абвінавачанні ў выкананні антысеміцкіх песень на сустрэчы «Суполкі дапамогі былым сябрам СС» у адной франкфурцкай кавярні. У час следства Хардэр напаў на сведку пракуратуры, нанёс яму сур’ёзную траўму і быў прысуджаны судом да двух месяцаў зняволення ўмоўна. 

У 1963 г. Зямельны суд Кобленца прызнаў Хардэра вінаватым у забойстве трох яўрэяў, спаленых ім у лістападзе 1943 г., і прысудзіў да трох гадоў і шасці месяцаў турмы строгага рэжыму. Гэты прысуд быў скасаваны вярхоўным судом ФРГ. Артур Хардэр памёр у Франкфурце 3 лютага 1964 г.

«Я быў салдатам, камандаваў ротай і, не маючы палітычнай дальнабачнасці, не мог не верыць, што мы выйграем вайну. Аб зверствах і злачынствах, якія здзяйснялі СС, мне нічога не вядома, і ў час вайны я ні пра што такое таксама не чуў». 

Артур Хардэр пра сваю службу ў войсках СС (Галоўны дзяржаўны архіў зямлі Гесэн, Вісбадэн, справа Артура Хардэра ў камісіі па дэнацыфікацыі (Abt. 520/Da Z Nr. 517804))

Памяць пра Малы Трасцянец

З 2010 г. аўстрыйская грамадская суполка IM–MER на чале з Вальтраўд Бартан ладзіць мемарыяльныя паездкі ў Трасцянец. Шмат хто з удзельнікаў прымацоўвае да дрэваў у Благаўшчыне жоўтыя шыльдачкі з імёнамі і фатаграфіямі забітых тут яўрэяў. А навучэнцы школы з Вялікага Трасцянца пачалі прымацоўваць шыльдачкі з імёнамі беларускіх ахвяр.

IM–MER, Вальтраўд Бартан

Адразу пасля вызвалення Мінска ў Малым Трасцянцы былі ўсталяваны сціплыя помнікі і пачалі праводзіцца памятныя мерапрыемствы. Ажыццявіць будаўніцтва мемарыяла ў разбуранай і спустошанай вайной рэспубліцы ў першы час было немагчыма. Тым не менш, у пасляваенны перыяд Малы Трасцянец быў прадстаўлены ў культуры памяці розным чынам: на мемарыяльных акцыях, у помніках, мастацкіх творах і ў выкладанні гісторыі ў школе.

Хаця Малы Трасцянец быў адным з асноўных месцаў здзяйснення нацысцкай палітыкі знішчэння, за межамі Савецкага Саюза ён доўгі час заставаўся мала вядомы, а сімваламі зверстваў нацыянал-сацыялізму з’яўляліся перадусім такія месцы, як Асвенцім (Аўшвіц), Бухенвальд, Берген-Бельзен.

Толькі пасля адкрыцця межаў у пачатку 1990-х гг. беларускія ініцыятывы заняліся аднаўленнем імёнаў і лёсаў ахвяр Трасцянца. Унёсак у змяненне сітуацыі зрабілі і намаганні асобных людзей, такіх як «паляўнічы на нацыстаў» Сіман Візенталь у Аўстрыі ды журналіст Паўль Коль у Германіі. Вынікам працы, што часта вядзецца ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва, становяцца мемарыяльныя знакі, публікацыі, фільмы і выставы ў Беларусі, Германіі, Аўстрыі ды Чэхіі.

У 2014 г. на гістарычным месцы пачалося будаўніцтва мемарыяльнага комплексу.

Photo 1

Ужо ў гады вайны ў савецкай друку, напрыклад, у газеце «Мінскі бальшавік» ад 2 лістапада 1943 г., з'яўляліся паведамленні пра тое, што «нямецкія бандыты», «фашысцкія варвары» тысячамі расстрэльваюць у Малым Трасцянцы жанчын і дзяцей ды кідаюць іх у ямы.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Photo 2

Старонка з газеты «Soviet War News» («Савецкія ваенныя навіны») ад 22 верасня 1944 г., якую выдаваў аддзел друку пасольства СССР у Лондане на англійскай мове. Савецкі Саюз імкнуўся праінфармаваць увесь свет аб маштабах германскіх злачынстваў і сведчаннях, выяўленых Надзвычайнай дзяржаўнай камісіяй.

Мемарыяльны музей Халакоста (ЗША), Вашынгтон

Photo 3

Жалобны мітынг у Малым Трасцянцы 3 верасня 1944 г. Першапачатковыя памятныя знакі паступова замянялі каменнымі помнікамі.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Гістарычныя аб’екты з Малога Трасцянца выстаўлены ў экспазіцыі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з моманту яго адкрыцця ў кастрычніку 1944 г. На фота ўверсе дыярама лагера смерці Трасцянец у музеі ў 1946 г., унізе – у 2014 г.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Гістарычныя аб’екты з Малога Трасцянца выстаўлены ў экспазіцыі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з моманту яго адкрыцця ў кастрычніку 1944 г. На фота ўверсе дыярама лагера смерці Трасцянец у музеі ў 1946 г., унізе – у 2014 г.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Даўжэй за 70 гадоў у экспазіцыі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася зашклёная вітрына з попелам і касцямі ахвяр Малога Трасцянца. 18 сакавіка 2016 г. гэтыя астанкі былі ва ўрачыстай атмасферы перанесены для пахавання ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску.

УП «Агенцтва «Мінск-Навіны», Мінск

Даўжэй за 70 гадоў у экспазіцыі Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася зашклёная вітрына з попелам і касцямі ахвяр Малога Трасцянца. 18 сакавіка 2016 г. гэтыя астанкі былі ва ўрачыстай атмасферы перанесены для пахавання ў крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску.

УП «Агенцтва «Мінск-Навіны», Мінск

Photo 8

«А ты ў Трасцянцы быў?.. У лагеры смерці… Ты ж нічога не разумееш!» – крычыць 12-гадовы галоўны герой мастацкага фільма «Іванава дзяцінства» (СССР, 1962 г.). Іван абавязкова хоча змагацца з ворагам, каб адпомсціць за забойства сваёй сям’і. Фільм атрымаў «Залатога льва» на Венецыянскім кінафестывалі, з гэтай карціны пачалася міжнародная слава рэжысёра Андрэя Таркоўскага («Салярыс», «Сталкер»).

«Масфільм», Масква, кадр з фільма «Іванава дзяцінства», 1962

У 1963 г. у памяць ахвяр лагера смерці Трасцянец быў збудаваны абеліск (першая карціна). Яго ўсталявалі ў вёсцы Вялікі Трасцянец у некалькіх кіламетрах ад гістарычнага месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Благаўшчына, якое ў паваенны час знаходзілася на тэрыторыі вайсковага палігона.

На іншых фотаздымках намаляваны Малы Трасцянец, сярэдзіна 2000-х гадоў. На працягу дзесяцігоддзяў у гістарычных месцах хлява (другі), апёкаў трупаў у Шашкоўцы (трэці) і месцы расстрэлу на Благаўшчыне (апошні) мемарыяльныя камяні памінаюцца ахвярам.

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»

У 1963 г. у памяць ахвяр лагера смерці Трасцянец быў збудаваны абеліск (першая карціна). Яго ўсталявалі ў вёсцы Вялікі Трасцянец у некалькіх кіламетрах ад гістарычнага месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Благаўшчына, якое ў паваенны час знаходзілася на тэрыторыі вайсковага палігона.

На іншых фотаздымках намаляваны Малы Трасцянец, сярэдзіна 2000-х гадоў. На працягу дзесяцігоддзяў у гістарычных месцах хлява (другі), апёкаў трупаў у Шашкоўцы (трэці) і месцы расстрэлу на Благаўшчыне (апошні) мемарыяльныя камяні памінаюцца ахвярам.

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»

У 1963 г. у памяць ахвяр лагера смерці Трасцянец быў збудаваны абеліск (першая карціна). Яго ўсталявалі ў вёсцы Вялікі Трасцянец у некалькіх кіламетрах ад гістарычнага месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Благаўшчына, якое ў паваенны час знаходзілася на тэрыторыі вайсковага палігона.

На іншых фотаздымках намаляваны Малы Трасцянец, сярэдзіна 2000-х гадоў. На працягу дзесяцігоддзяў у гістарычных месцах хлява (другі), апёкаў трупаў у Шашкоўцы (трэці) і месцы расстрэлу на Благаўшчыне (апошні) мемарыяльныя камяні памінаюцца ахвярам.

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»

У 1963 г. у памяць ахвяр лагера смерці Трасцянец быў збудаваны абеліск (першая карціна). Яго ўсталявалі ў вёсцы Вялікі Трасцянец у некалькіх кіламетрах ад гістарычнага месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Благаўшчына, якое ў паваенны час знаходзілася на тэрыторыі вайсковага палігона.

На іншых фотаздымках намаляваны Малы Трасцянец, сярэдзіна 2000-х гадоў. На працягу дзесяцігоддзяў у гістарычных месцах хлява (другі), апёкаў трупаў у Шашкоўцы (трэці) і месцы расстрэлу на Благаўшчыне (апошні) мемарыяльныя камяні памінаюцца ахвярам.

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»

Photo 14

У 1970-х гг. навучэнцы школы ў суседняй вёсцы Вялікі Трасцянец падрыхтавалі экспазіцыю, прысвечаную гісторыі лагера смерці. Яе можна дагэтуль убачыць у школе. Намаганні дзеля ўвекавечання памяці ахвяр прыкладалі і наступныя пакаленні школьнікаў. «Лагер смерці Трасцянец» – адна з важных тэм у выкладанні гісторыі ў школах і вышэйшых навучальных установах Беларусі.

Аляксандр Далгоўскі

Photo 15

Брашура, выдадзеная Музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў 1986 г.

Беларускі дзяржаўны Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Photo 16

У 2003 г. выйшаў у свет зборнік дакументаў «Лагер смерці Трасцянец», які ўключыў матэрыялы з фондаў Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і асноўных архіваў Беларусі. У 2016 г. апублікавана другое, дапоўненае выданне. Даследаваннем тэмы Трасцянца прафесійна займаецца перш за ўсё Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Беларускі дзяржаўны Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Photo 17

У 1994 г. у Мінску быў заснаваны «Гісторыка-мемарыяльны фонд «Трасцянец», што паставіў сабе за мэту як мага хутчэйшае стварэнне мемарыяльнага комплексу на гістарычным месцы. У склад Фонду ўвайшлі шматлікія прадстаўнікі культуры, гістарычнай навукі ды палітыкі.

Гістарычная майстэрня, Мінск

Photo 18

У 2003 г. у Мінску распачала дзейнасць беларуска-нямецкая Гістарычная майстэрня. Яе галоўныя задачы – гістарычныя даследаванні, адукацыя і падтрымка ахвяр германскай акупацыі, што засталіся жывыя. Адзін з найважнейшых праектаў – Архіў сведак, які ўтрымлівае дакументы пра лёсы ахвяр з Беларусі, Германіі, Аўстрыі ды Чэхіі.

Гістарычная майстэрня, Мінск

Photo 19

На месцы былога лагера 22 чэрвеня 2015 г. з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі была ўрачыста адкрыта першая чарга мемарыяльнага комплексу, цэнтр якой утварае кампазіцыя «Брама памяці» работы скульптара Канстанціна Касцючэнкі.

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»

Пінкасава сінагога ў Празе, збудаваная ў XVI стагоддзі, стала ў 1954 г. месцам памяці пра забітых яўрэяў Багеміі ды Маравіі. Паабапал бімы пералічаны назвы асноўных месцаў іх знішчэння, у тым ліку Мінск і Малы Трасцянец.

Яўрэйскі музей у Празе

У мемарыяле «Тэрэзін» з 2001 г. пра лёс ахвяр дэпартацыі з гета Тэрэзіенштат нагадваюць урны з зямлёй з месцаў іх знішчэння, у тым ліку з Малога Трасцянца.

Мемарыял «Тэрэзін», Радим Нытьл

У 1967 г. Лігай за правы чалавека ў ажыўленых месцах Заходняга Берліна былі ўсталяваны дзве мемарыяльныя дошкі. Яны пералічваюць «Месцы жаху, пра якія нам нельга забываць», і першапачаткова былі задуманы як адказ на ўсталяванне дошак, што прызначаны нагадваць пра страту такіх нямецкіх гарадоў, як Брэслау (цяпер Уроцлаў, Польшча) і Кёнігсберг (цяпер Калінінград, Расійская Федэрацыя). У 1995 г. спіс папоўнілі Трасцянец і Флосенбюрг.

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»

Юдэнплац у Вене, створанага паводле праекту брытанскага скульптара Рэйчэл. Уайтрэд, выгравіраваны назвы 41 месца знішчэння аўстрыйскіх яўрэяў. Больш за ўсё ахвяр Халакоста з Аўстрыі загінула ў Малым Трасцянцы.

Лукас Майсель

Юдэнплац у Вене, створанага паводле праекту брытанскага скульптара Рэйчэл. Уайтрэд, выгравіраваны назвы 41 месца знішчэння аўстрыйскіх яўрэяў. Больш за ўсё ахвяр Халакоста з Аўстрыі загінула ў Малым Трасцянцы.

Лукас Майсель

На тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак у Мінску з 1991 па 2015 г. быў усталяваны шэраг мемарыяльных знакаў, што нагадваюць пра лёс яўрэяў з Брэмена, Гамбурга, Кёльна / Бона, Дзюсельдорфа, Берліна, Вены, Франкфурта-на-Майне, Кёнігсберга (цяпер Калінінград) і Брно, забітых у Мінску і Малым Трасцянцы.

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»

Мемарыяльная дошка на Паўночным вакзале ў Калінінградзе ўсталявана ў напамін пра 465 яўрэяў, што 24 чэрвеня 1942 г. былі дэпартаваны ў Малы Трасцянец, дзе і загінулі. Ушанаванне іх памяці стала магчымым у 2011 г. дзякуючы супольным намаганням былых жыхароў Кёнігсберга і сённяшніх калінінградцаў.

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»

Красавік 2011 г. Адкрыццё перасоўнай выставы «Берлін – Мінск. Вяртанне забытых біяграфій» у берлінскім «Цэнтрум Юдаікум». Выстава, падрыхтаваная студэнтамі Берлінскага ўніверсітэта імя Гумбальта, расказвала пра лёсы берлінскіх яўрэяў, адпраўленых у Мінск і Малы Трасцянец. Пазней яе таксама дэманстравалі ў Мінску.

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»

У 2005 г. у цэнтры Берліна адкрыўся Помнік забітым яўрэям Еўропы. Гэта асноўны мемарыял ахвярам Халакоста ў Германіі. У інфармацыйным цэнтры мемарыяла Малы Трасцянец прадстаўлены як адно з васьмі асноўных месцаў масавага знішчэння ў рамках Халакоста.

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»

Культура памяці ў Беларусі

Мінск пасля вызвалення, ліпень 1944 г. Здымак савецкага ваеннага карэспандэнта Івана Шагіна (1904–1982).

Германска-Расійскі музей Берлін-Карлсхорст, І. М. Шагін

З усіх еўрапейскіх краін Беларусь пацярпела ад вайны найцяжэй і панесла найвялікшыя людскія страты: загінула больш за чвэрць насельніцтва краіны. Памяць пра гэта, партызанская барацьба і асабліва перамога Чырвонай Арміі над гітлераўскай Германіяй маюць асноватворнае значэнне для беларускай ідэнтычнасці. І праз 70 гадоў пасля заканчэння вайны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны  па-ранейшаму шануюць як герояў.

Культура памяці ў Беларускай ССР была разнастайнай і ахоплівала ўсе пласты грамадства. Галоўнай яе мэтай з'яўлялася перадача эстафеты памяці ад пакалення да пакалення. На дзяржаўным узроўні з моладдзю вялася шырокая ваенна-патрыятычная выхаваўчая работа. Гэтая традыцыя захоўваецца і да гэтага часу.

Памяці пра пакуты цывільнага насельніцтва ў Беларусі надавалася асаблівая ўвага, значна большая, чым дзе-небудзь яшчэ ў былым СССР. У савецкі перыяд асобнай традыцыі памяці пра забітых яўрэях практычна не існавала: у шматнацыянальным Савецкім Саюзе іх побач з іншымі ахвярамі з ліку цывільнага насельніцтва згадвалі як мірных савецкіх грамадзян. Пасля 1991 г. па ўсёй тэрыторыі Беларусі ў многіх месцах знішчэння яўрэяў былі ўсталяваны помнікі.

Photo 1

Ліпень 1969 г. Былы камандзір партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь» А. В. Раманаў (1918–1994) гутарыць са школьнікамі ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Photo 2

Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, 1982 г. Ветэраны вайны былі неадменнымі ўдзельнікамі ўрачыстага прыёму навучэнцаў у піянеры.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Photo 3

Святкаванне Дня Перамогі ў Мінску 9 мая 1972 г з удзелам П. М. Машэрава (1918–1980), першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі. Галоўнымі святамі ў Беларусі па-ранейшаму з’яўляюцца Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці 3 ліпеня, вызначаны ў памяць пра вызваленне Мінска ў 1944 г.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Photo 4

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрыўся ўсяго праз тры месяцы пасля вызвалення Мінска ў 1944 г. і з’яўляецца з таго часу найважнейшым ваенна-гістарычным музеем краіны. Узвядзенне новага будынка, у які музей пераехаў у 2014 г., было адным з найбуйнейшых дзяржаўных будаўнічых праектаў апошніх гадоў.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Photo 5

Практычныя заняткі са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва ў залах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, сакавік 2016 г. З моманту свайго заснавання музей з’яўляецца цэнтрам ваенна-патрыятычнага выхавання маладых грамадзян Беларусі.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Photo 6

Традыцыя шанаваць памяць герояў – абаронцаў крэпасці, што знаходзіцца ў беларускім горадзе Брэсце, склалася яшчэ ў Савецкім Саюзе. У 1965 г. Брэсцкай крэпасці было нададзена званне «Крэпасць-герой». Мінск носіць званне «Горад-герой» з 1974 г.

Фотахронiка БЕЛТА, № 2393, В. Герман

Photo 7

Орша. Экспазіцыя музея, адкрытага ў 1948 г. у гэтым горадзе на ўсходзе краіны, увекавечыла памяць мясцовага партызанскага камандзіра К. С. Заслонава (1910–1942). Беларусь часта называюць партызанскай рэспублікай, памяць пра ўдзельніках руху Супраціўлення захоўваецца ў літаратуры, мемарыялах і музеях.

Крысціян Ганцэр

Photo 8

Адзін з аддзелаў мясцовага гістарычна-краязнаўчага музея ў Навагрудку прысвечаны гісторыі змагання яўрэйскіх партызанаў пад камандаваннем Туўі Бельскага (1906–1987). Атрад дзейнічаў у навакольных лясах і выратаваў жыццё больш як тысячы яўрэяў. Вязні Навагрудскага гета выкапалі тунэль, праз які ў верасні 1943 г. уцяклі больш за сто чалавек.

Музей яўрэйскага Супраціўлення, Навагрудак

Photo 9

Каля 3,3 мільёна савецкіх ваеннапалонных загінулі ці памерлі ў германскім палоне, аднак помнікаў, прысвечаных ім, зусім няшмат. Да іх ліку належыць мемарыяльны комплекс «Шталаг 342» у Маладзечне, створаны ў 1995 г.

Крысціян Ганцэр

Photo 10

Кадр з фільма «Ідзі і глядзі» (СССР, 1985 г.) рускага рэжысёра Элема Клімава (1933–2003), зняты паводле сцэнарыю беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча (1927–1994). Дзеянне карціны разгортваецца ў 1943 г. у Беларусі, глядач бачыць жахі вайны вачыма падлетка-партызана Флёры. Гэты фільм пра вайну дагэтуль лічыцца адным з найлепшых у гісторыі кіно.

«Масфільм», Масква

Адкрыты ў 1969 г. мемарыяльны комплекс «Хатынь» нагадвае пра лёс 628 спаленых разам з жыхарамі беларускіх вёсак. Шасціметровая скульптура ў цэнтры мемарыяла ўяўляе сабою Іосіфа Камінскага, жыхара Хатыні, які выжыў і нясе свайго мёртвага сына. Аўтары комплексу архітэктары Ю. М. Градаў, В. П. Занковіч, Л. М. Левін і скульптар С. І. Селіханаў у 1970 г. атрымалі найвышэйшую савецкую ўзнагароду – Ленінскую прэмію.

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы», Крысціян Донке

Адкрыты ў 1969 г. мемарыяльны комплекс «Хатынь» нагадвае пра лёс 628 спаленых разам з жыхарамі беларускіх вёсак. Шасціметровая скульптура ў цэнтры мемарыяла ўяўляе сабою Іосіфа Камінскага, жыхара Хатыні, які выжыў і нясе свайго мёртвага сына. Аўтары комплексу архітэктары Ю. М. Градаў, В. П. Занковіч, Л. М. Левін і скульптар С. І. Селіханаў у 1970 г. атрымалі найвышэйшую савецкую ўзнагароду – Ленінскую прэмію.

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы», Крысціян Донке

«Яма» ў 1963 г. і сёння. У 1946 г. тут быў усталяваны абеліск з надпісам на рускай мове ды ідыш, створаны ў памяць пра 5 тысячаў вязняў гета, знішчаных акупантамі падчас акцыі 2 сакавіка 1942 г. Гэта быў адзін з нешматлікіх помнікаў ранняга пасляваеннага часу, што былі прысвечаны менавіта яўрэйскім ахвярам і захаваліся да нашых дзён. У ліпені 2000 г. адбылося адкрыццё скульптурнай кампазіцыі ў мемарыяльным ансамблі «Яма», аўтарамі якога з’яўляюцца архітэктар Л. М. Левін, скульптары А. М. Фінскі і Э. Полак. Мемарыяльны комплекс «Яма» – цэнтральнае месца памяці ахвяр Халакоста ў Беларусі.

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Дзяржынск; Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»; Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

«Яма» ў 1963 г. і сёння. У 1946 г. тут быў усталяваны абеліск з надпісам на рускай мове ды ідыш, створаны ў памяць пра 5 тысячаў вязняў гета, знішчаных акупантамі падчас акцыі 2 сакавіка 1942 г. Гэта быў адзін з нешматлікіх помнікаў ранняга пасляваеннага часу, што былі прысвечаны менавіта яўрэйскім ахвярам і захаваліся да нашых дзён. У ліпені 2000 г. адбылося адкрыццё скульптурнай кампазіцыі ў мемарыяльным ансамблі «Яма», аўтарамі якога з’яўляюцца архітэктар Л. М. Левін, скульптары А. М. Фінскі і Э. Полак. Мемарыяльны комплекс «Яма» – цэнтральнае месца памяці ахвяр Халакоста ў Беларусі.

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Дзяржынск; Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»; Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

«Яма» ў 1963 г. і сёння. У 1946 г. тут быў усталяваны абеліск з надпісам на рускай мове ды ідыш, створаны ў памяць пра 5 тысячаў вязняў гета, знішчаных акупантамі падчас акцыі 2 сакавіка 1942 г. Гэта быў адзін з нешматлікіх помнікаў ранняга пасляваеннага часу, што былі прысвечаны менавіта яўрэйскім ахвярам і захаваліся да нашых дзён. У ліпені 2000 г. адбылося адкрыццё скульптурнай кампазіцыі ў мемарыяльным ансамблі «Яма», аўтарамі якога з’яўляюцца архітэктар Л. М. Левін, скульптары А. М. Фінскі і Э. Полак. Мемарыяльны комплекс «Яма» – цэнтральнае месца памяці ахвяр Халакоста ў Беларусі.

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Дзяржынск; Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»; Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Photo 16

У гарадскім пасёлку Гарадзея, што знаходзіцца ў 90 км на паўднёвы захад ад Мінска, германскія падраздзяленні забілі 17 чэрвеня 1942 г. 1137 яўрэяў – вязняў мясцовага гета. У памяць пра ахвяр той трагедыі ў 2004 г. быў збудаваны мемарыял паводле праекта Л. М. Левіна.

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»

Культура памяці ў Германіі

Стэлы «Помніка забітым яўрэям Еўропы», на заднім плане будынак рэйхстага. Мемарыял ахвяр Халакоста, узведзены на сродкі федэральнага бюджэту, быў адкрыты ў 2005 г. пасля доўгіх дыскусій у грамадстве. Сёння гэта адно з месцаў Берліна, якія прыцягваюць найбольшую колькасць наведнікаў.

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»

Беларуска-германская перасоўная выстава, упершыню паказаная грамадскасці ў лістападзе 2016 г., стала важным крокам на шляху паразумення і прымірэння паміж народамі дзвюх краін. З таго часу выстава дэманстравалася ў больш чым дваццаці гарадах Беларусі, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі ды Швейцарыі. Яе змаглі наведаць дзясяткі тысяч чалавек, аб ёй паведамлялі рэгіянальныя і нацыянальныя СМІ.

З ініцыятывай стварэння выставы выступілі Міжнародны адукацыйны цэнтр у Дортмундзе і Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау. Рэалізацыі гэтай задумы ў вырашальнай ступені спрыялі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы» (Берлін). Значным быў унёсак у поспех праекта гісторыкаў і экспертаў з Беларусі, Германіі, Чэхіі ды Аўстрыі.

Перавод выставы ў лічбавы фармат і яе дапаўненне англамоўным варыянтам — гэта наступны важны крок, які дазволіць пазнаёміць з гісторыяй лагера смерці Трасцянец яшчэ шырэйшую міжнародную аўдыторыю. Асаблівай падзякі за шчодрую фінансавую падтрымку гэтых пачынанняў заслугоўвае Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі.

Немалыя змены адбыліся з пачатку дэманстрацыі перасоўнай выставы і на самім гістарычным месцы. Найважнейшай падзеяй стала адкрыццё другой чаргі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» на былым месцы масавых забойстваў у Благаўшчыне. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ў чэрвені 2018 г. прысутнічалі кіраўнікі дзяржаў Беларусі, Германіі ды Аўстрыі. Прыезд двух апошніх на гэта мерапрыемства стаў адначасова першым у гісторыі візітам прэзідэнтаў ФРГ і Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліку Беларусь. У наступным годзе на тэрыторыі комплексу быў адкрыты помнік «Масіў імёнаў», які ўвекавечыў памяць аўстрыйскіх ахвяр Малога Трасцянца.

Тым не менш, важнай мэтай на будучыню застаецца стварэнне на гістарычным месцы сталай дакументальнай экспазіцыі аб тагачасных падзеях як сімвала супольнай памяці. Гэтая выстава, якая з’яўляецца плёнам сумеснай працы і даступная цяпер таксама ў сетцы Інтэрнэт, можа паслужыць яе асновай.

Федэратыўная Рэспубліка Германія

Помнік ваярам у парку Хофгартэн у Мюнхене, адкрыты ў 1924 г. у гонар загінуўшых салдат Першай сусветнай вайны. Пасля 1945 г. надпіс-прысвячэнне на ім, як і на тысячах іншых помнікаў, быў дапоўнены згадкай пра ахвяр Другой сусветнай вайны. Тых, хто загінуў, лічылі перш за ўсё ахвярамі.

Элізабет цу Ойленбург

Помнік ваярам у парку Хофгартэн у Мюнхене, адкрыты ў 1924 г. у гонар загінуўшых салдат Першай сусветнай вайны. Пасля 1945 г. надпіс-прысвячэнне на ім, як і на тысячах іншых помнікаў, быў дапоўнены згадкай пра ахвяр Другой сусветнай вайны. Тых, хто загінуў, лічылі перш за ўсё ахвярамі.

Элізабет цу Ойленбург

Photo 3

Берген-Бельзен, 25 верасня 1945 г. Адкрыццё першага яўрэйскага помніка на тэрыторыі былога канцлагера.

Першыя помнікі забітым яўрэям узнікалі з ініцыятывы тых, хто сам перажыў Халакост. Пасля заканчэння вайны дзясяткі тысяч яўрэяў, у асноўным з Усходняй Еўропы, чакалі ў лагерах, створаных саюзнікамі (часта на месцы былых канцэнтрацыйных лагераў), мажлівасці эміграваць у ЗША, Ізраіль ці Аўстралію.

Архіў Яд Вашэм, Іерусалім, калекцыя Джозефа Розензафта FA 185 – 167

Photo 4

Кадр з фільма «08/15. Частка 2» з Ёахімам Фуксбергерам і Хансам Крысціянам Блехам. У сярэдзіне 1950-х гг. павярхоўная кінатрылогія паводле на матывы аднайменнага рамана Ханса-Хельмута Кірста карысталася вялікім поспехам у гледачоў. Героі фільма, сімпатычныя і наіўныя салдаты вермахта, былі паказаны ахвярамі бяздарнага, садысцкага кіраўніцтва. Роля арміі не стала прадметам крытычнага разбору.

«Дывіна фільм ГмбХ», Мюнхен

Photo 5

Агульны выгляд створанага ў 1968 г. Нандарам Глідам Міжнароднага мемарыяла ў Дахау. У першыя гады пасля стварэння ФРГ намаганні па захаванні гістарычных месцаў прыкладалі выключна самі тыя, хто выжыў.

Роні Гольц

Photo 6

У 1987 г. на пустцы каля Берлінскага муру па былой вуліцы Прынц-Альбрэхт-штрасе, дзе да 1945 г. знаходзіліся штаб-кватэры СС і гестапа, пачалося экспанаванне выставы «Тапаграфія тэрору», якая выклікала вялікую зацікаўленасць грамадскасці.

Фонд «Тапаграфія тэрору», Ханс Д. Баер

Германская Дэмакратычная Рэспубліка

Photo 7

Берлін, 15 верасня 1947 г. Дзень памяці ў берлінскім парку Лустгартэн, арганізаваны Саюзам ахвяр фашызму – суполкай людзей, якіх перажылі нацысцкі пераслед. Заснаваная ў 1946 г. Сацыялістычная адзіная партыя Германіі (САПГ) уважала сябе прадаўжальніцай традыцый антыфашысцкай барацьбы, дзеля чаго практычна не надавалася ўвагі іншым групам ахвяр нацызму.

Федэральны архіў, выява 183-2004-0331-501, няма даных

Photo 8

Скульптурная група работы Фрыца Крэмера на тэрыторыі былога канцэнтрацыйнага лагера Бухенвальд. У ГДР гістарычныя месцы нацыянал-сацыялістычнага тэрору даволі рана былі ператвораны ў нацыянальныя мемарыяльныя комплексы «Бухенвальд» (1958 г.), «Равенсбрук» (1959 г.) і «Заксенхаўзен» (1961 г.). Цэнтральнае месца пры ўвекавечанні тут таксама адводзілі антыфашысцкаму Супраціўленню.

Калекцыя мемарыяльнага комплексу «Бухенвальд», Петэр Ханзен

Photo 9

Сцэна з мастацкага фільма «Голы сярод валкоў», знятага ў 1963 г. паводле аднайменнага рамана Бруна Апіца, былога вязня Бухенвальда. Удзельнікі камуністычнага Супраціўлення ў канцлагеры Бухенвальд хаваюць ад вартаўнікоў маленькага хлопчыка, рызыкуючы сваім жыццём. Дзеля таго што ўся ўвага засяроджвалася на чалавечнасці герояў, пытанне наконт уласнай замешанасці ў злачынствах нацызму для тагачасных гледачоў не паўставала.

Фонд «ДЕФА», Вальтраўт Патэнхаймер

Photo 10

Берлін, 1989 г. Піянеры ўскладаюць вянкі да савецкага мемарыяла ў Трэптаў-парку. Ужо праз некалькі месяцаў пасля заканчэння вайны на ініцыятыву Чырвонай Арміі ў гонар яе загінуўшых салдат і на месцах іх пахавання былі створаны помнікі ды мемарыялы. Для ГДР гэтыя аб’екты былі месцам дэманстрацыі «непарушнага сяброўства з Савецкім Саюзам». Пасля вывядзення савецкіх войскаў абавязанне даглядаць іх у 1994 г. узяла на сябе ФРГ.

Федэральны архіў, выява 183-1987-0727-24, Томас Улеман

Германія пасля аднаўлення адзінства

Photo 11

Мюнхен, 24 студзеня 1997 г. Людзі з плакатамі «Не дадзім ачарніць нашых храбрых салдат вермахта!», «Мой бацька аддаў сваё жыццё як прыстойны салдат. Хто абароніць яго ад паклёпу ды беспадстаўных абвінавачанняў?» пратэстуюць супраць адкрыцця перасоўнай выставы «Вайна на знішчэнне. Злачынствы вермахта ў 1941–1944 гг.». З 1995 па 1999 г. выставу прадэманстравалі ў 33 гарадах, падарваўшы падваліны міфа пра незаплямлены вермахт, які нібыта заўсёды трымаўся прыстойна і годна.

picture-alliance/dpa, выява № 2634697, Штэфан Кіфер

Photo 12

Воінскія могілкі ў Лебусе, 8 мая 2015 г. У 70-ю гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны федэральны прэзідэнт Ёахім Гаўк усклаў вянок да мемарыяла ў горадзе Лебус у ў 60 км ад Берліна, дзе пахаваны каля 5 тысяч савецкіх салдат, што загінулі падчас апошняй наступальнай аперацыі ўвесну 1945 г.

Федэральны ўрад Германіі, Еска Дэнцэль

Photo 13

Частка адкрытай у 2013 г. сталай экспазіцыі Германска-Расійскага музея Берлін-Карлсхорст. Яна ўяўляе сабою спробу супаставіць погляд на гісторыю з перспектывы розных нацый.

Германска-Расійскі музей Берлін-Карлсхорст, Томас Брунс

Перспектывы

Здымак з верху часткі мемарыяльнага комплексу на былых месцах расстрэлу Благаўшчына

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау

Беларуска-германская перасоўная выстава, упершыню паказаная грамадскасці ў лістападзе 2016 г., стала важным крокам на шляху паразумення і прымірэння паміж народамі дзвюх краін. З таго часу выстава дэманстравалася ў больш чым дваццаці гарадах Беларусі, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі ды Швейцарыі. Яе змаглі наведаць дзясяткі тысяч чалавек, аб ёй паведамлялі рэгіянальныя і нацыянальныя СМІ. 

З ініцыятывай стварэння выставы выступілі Міжнародны адукацыйны цэнтр у Дортмундзе і Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау. Рэалізацыі гэтай задумы ў вырашальнай ступені спрыялі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы» (Берлін). Значным быў унёсак у поспех праекта гісторыкаў і экспертаў з Беларусі, Германіі, Чэхіі ды Аўстрыі.

Перавод выставы ў лічбавы фармат і яе дапаўненне англамоўным варыянтам — гэта наступны важны крок, які дазволіць пазнаёміць з гісторыяй лагера смерці Трасцянец яшчэ шырэйшую міжнародную аўдыторыю. Асаблівай падзякі за шчодрую фінансавую падтрымку гэтых пачынанняў заслугоўвае Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі.  

Немалыя змены адбыліся з пачатку дэманстрацыі перасоўнай выставы і на самім гістарычным месцы. Найважнейшай падзеяй стала адкрыццё другой чаргі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец» на былым месцы масавых забойстваў у Благаўшчыне. На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ў чэрвені 2018 г. прысутнічалі кіраўнікі дзяржаў Беларусі, Германіі ды Аўстрыі. Прыезд двух апошніх на гэта мерапрыемства стаў адначасова першым у гісторыі візітам прэзідэнтаў ФРГ і Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліку Беларусь. У наступным годзе на тэрыторыі комплексу быў адкрыты помнік «Масіў імёнаў», які ўвекавечыў памяць аўстрыйскіх ахвяр Малога Трасцянца. 

Тым не менш, важнай мэтай на будучыню застаецца стварэнне на гістарычным месцы сталай дакументальнай экспазіцыі аб тагачасных падзеях  як сімвала супольнай памяці. Гэтая выстава, якая з’яўляецца плёнам сумеснай працы і даступная цяпер таксама ў сетцы Інтэрнэт, можа паслужыць яе асновай.

Photo 1

5 мая 2015 г. Мемарыяльная акцыя ў Благаўшчыне з удзелам гасцей з Беларусі, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі, Вялікабрытаніі і Швейцарыі.

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау

Photo 2

5 мая 2015 г. Дзеля ўдзелу ў памятных мерапрыемствах прыехалі ў тым ліку Габрыэль Хайм і Петр Кленка, Курт Маркс і Херман Фёлькер. Усе яны страцілі родных у Малым Трасцянцы.

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау

Photo 3

У прысутнасці Федэральнага Прэзідента Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера, Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Федэральнага прэзідэнта Аўстрыі Аляксандра ван дэр Бэллена (злева направа) у пятніцу, 29 чэрвеня 2018 года, ва ўрачыстай абстаноўцы быў адкрыты другі этап будаўніцтва мемарыяла "Трасцянец" агульнай плошчай каля 100 гектараў.

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау

Photo 4

Мемарыял "Шлях смерці" вядзе праз стылізаваныя чыгуначныя вагоны на адлегласць каля 800 метраў да 34 брацкіх магіл.

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау

Photo 5

Мемарыял "Масіў імёнаў" прысвечаны памяці ахвяраў Аўстрыі. Мемарыял быў пабудаваны па ініцыятыве і пры падтрымцы аўстрыйскага ўрада.

Гістарычная майстэрня/Яна Бондар

На гэтым сайце выкарыстоўваюцца розныя файлы cookie. Мы выкарыстоўваем файлы cookie для персаналізацыі кантэнту, прадастаўлення функцый сацыяльных сетак і аналізу наведвальнасці нашага сайта. Некаторыя файлы cookie размяшчаюцца трэцімі асобамі, якія з'яўляюцца на нашых старонках. Больш падрабязную інфармацыю і варыянты выбару вы знойдзеце ў нашай заяве аб канфідэнцыяльнасці і ў наладах выкарыстання файлаў. .

Прыняць Змяніць