Аб праекце

Аб праекце

Дортмундскі МАЦ / Робiн Хiнш

Выстава «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» — гэта вынік беларуска-нямецкага праекта супрацоўніцтва, у якім з 2014 года сумесна працавалі гісторыкі з Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Чэхіі. У склад міжнароднай апякунскай рады ўвайшлі прадстаўнікі Германа-Расійскага музея Берлін-Карлсхорст, мемарыяльнага цэнтра «Тапаграфія тэрору», Яўрэйскага музея ў Празе, Мемарыяла памяці ахвяр Тэрэзіна, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын. Выстава прызначана ўшанаваць памяць ахвяр Трасцянца і адначасова паказаць, якім чынам і дзе ў Беларусі, Германіі, Аўстрыі ды Чэхіі захоўваецца памяць пра загінуўшых. Яе мэта — спрыяць таму, каб Малы Трасцянец зацвердзіўся ў грамадскай свядомасці як месца злачынстваў нацызму і помнік еўрапейскай значнасці. Арганізатарамі выставы з’яўляюцца Міжнародны адукацыйны цэнтр (Дортмундскі МАЦ), Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау (Мінскі МАЦ) і фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы» (Берлін). Праект фінансава падтрымалі Народны саюз Германіі па дагляду ваенных магіл і Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі. Адкрыццё выставы адбылося 8 лістапада 2016 г. у Гамбургу. З таго часу яна дэманстравалася ў больш чым 30 гарадах Беларусі, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі ды Швейцарыі. Аблічбаванне выставы і пераклад яе матэрыялаў на англійскую мову сталі наступным важным крокам, які дазволіць пазнаёміць з гісторыяй лагера смерці Трасцянец яшчэ шырэйшую міжнародную аўдыторыю. Арганізатары асабліва ўдзячныя Федэральнаму міністэрству замежных спраў Германіі, без фінансавай падтрымкі якога гэта не было б магчымым.

Тут можна ўбачыць фатаграфіі з розных выставачных пляцовак. Ўражанні ад Гамбурга, Вены, Мінска, Люнебург, Терезина

Дортмундскі МАЦ

Тут можна ўбачыць фатаграфіі з розных выставачных пляцовак. Ўражанні ад Гамбурга, Вены, Мінска, Люнебург, Терезина

Дортмундскі МАЦ

Тут можна ўбачыць фатаграфіі з розных выставачных пляцовак. Ўражанні ад Гамбурга, Вены, Мінска, Люнебург, Терезина

Дортмундскі МАЦ

Тут можна ўбачыць фатаграфіі з розных выставачных пляцовак. Ўражанні ад Гамбурга, Вены, Мінска, Люнебург, Терезина

Дортмундскі МАЦ

Тут можна ўбачыць фатаграфіі з розных выставачных пляцовак. Ўражанні ад Гамбурга, Вены, Мінска, Люнебург, Терезина

Дортмундскі МАЦ

Тут можна ўбачыць фатаграфіі з розных выставачных пляцовак. Ўражанні ад Гамбурга, Вены, Мінска, Люнебург, Терезина

Дортмундскі МАЦ

Відэа ўяўляе сабою віртуальную экскурсію па былой тэрыторыі лагера смерці Трасцянец, створанага нацыстамі ў Беларусі. Аляксандр Далгоўскі, намеснік кіраўніка Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна (Мінск), знаёміць гледачоў з мемарыяльным ландшафтам, які раскінуўся на ўскраіне цяперашняга Мінска. 22-хвілінны фільм расказвае аб злачынствах, якія чыніліся тут у перыяд германскай акупацыі, і аб мемарыялізацыі гэтага месца з канца Другой сусветнай вайны і да нашых дзён.

Выставачныя месца

  • 2016

  • Гамбург, 06.11.2016 - 07.12.2016, Царква Святой Кацярыны
  •  
  • 2017

  • Берлін, 09.03.2017-23.04.2017, Германа-расійскі музей «Берлін-Карлсхорст»
  • Мінск, 13.03.2017-15.04.2017, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны
  • Маладзечна, 18.04.2017-14.05.2017, Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж
  • Гродна, 16.05.2017-07.07.2017, Бальшая харальная сінагога
  • Брэмен, 19.09.2017-15.10.2017, Ніжняя ратуша Брэмена
  • Брэст, 12.10.2017-17.12.2017, Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»
  • Кёльн, 18.10.2017-18.02.2018, Дом EL-DE, Кёльн
  • 2018

  • Мір, 26.01.2018-25.02.2018, Замкава-паркавы комплекс «Мір»
  • Магілёў, 11.03.2018-24.03.2018, Магілёўскі абласны краязнаўчы музей
  • Полацк, 27.03.2018-30.04.2018, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт
  • Вуперталь, 11.04.2018-27.04.2018, Ратуша Вуперталь-Бармен
  • Віцебск, 03.05.2018-01.06.2018, Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
  • Базэль, 08.05.2018-26.05.2018, Базельскі ўніверсітэт
  • Мінск, 04.06.2018-28.02.2019, Нацыянальная бібліятэка Беларусі
  • Тэрэзінштадт, 19.07.2018-28.09.2018, Мемарыял Тэрэзін
  • Люнебург, 02.10.2018-06.11.2018, Універсітэт «Леўфана»/Будынак Лібескінда
  • Дзюсельдорф, 09.11.2018-02.12.2018, Ландтаг Паўночны Рэйн-Вестфалія
  • Гісен, 04.12.2018-17.01.2019, Кангрэс-хол Гісен
  • 2019

  • Франкфурт, 24.01.2019-17.03.2019, Манастыр кармелітаў
  • Гомель, 03.04.2019-29.04.2019, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт
  • Мінск, 03.05.2019-23.05.2019, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
  • Пінск, 04.06.2019-22.07.2019, «Музей Беларускага Палесся» ў Пінску
  • Вена, 13.06.2019-28.10.2019, Дом гісторыі Аўстрыі
  • Оснабрук, 14.09.2019-18.01.2020, Універсітэт Оснабрука
  • Мінск, 06.12.2019-30.05.2020,ГАУ "Гімназія № 43 г. Мінска"
  •  
  • 2020

  • Мінск, 07.09.2020-30.11.2021, Мiнскi дзяржаўны каледж электронiкi
  • Людвигсбурн, 23.09.2020-24.11.2021, Дзяржаўны архіў зямлі Бадэн-Вюртэмберг
  •  
  • 2021

  • Прора, 01.06.2021-20.08.2021, Цэнтр дакументацыі Прора

Лакальныя модулі і дадатковыя элементы таксама з'явіліся ў розных месцах. На гэтай онлайн-выставе вы ўбачыце модуль Асарычы і біяграфіі ахвяр сям'і Рэнерт і Валянціны Шышло, а таксама біяграфію злачынца Артура Хардера, якія былі створаны ў рамках наведванняў.

Удзельнікі

Органiзатары праекта

Міжнародны адукацыйны цэнтр (Дортмундскі МАЦ) 
кіраўнік: Петэр Юнге-Вентру
Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау (Мінскі МАЦ)
Дырэктар: Віктар Балакіраў
Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы», Берлін
дырэктар: Уве Ноймеркер

Кіраўніцтва праектам

Сабрына Бабоўскі (Мінскі МАЦ), Адам Керпель-Фроніус (Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»)

Аўтары тэксту

Амелі цу Ойленбург, Адам Керпель-Фроніус, Уве Ноймеркер 
Навуковыя супрацоўнікі: Аляксандр Далгоўскі, Адам Керпель-Фроніус,
Амелі цу Ойленбург, Сабрына Бабоўскі
пры судзейнічанні Крысціяне Янеке, Наталлі Яцкевіч
Рэдактура і карэктура: Уве Ноймеркер, Сара Фрыдрых, Адам Керпель-Фроніус
Пераклад на беларускую мову: Сяргей Паўлавіцкі
Карэктура беларускага тэксту: Крысціна Пучынская, Сяргей Паўлавіцкі

Дызайн

Дызайн выставы: LINKSBÜNDIG Берлін | Вісбадэн, 
пры судзейнічанні Наталлі Гёльнер
Архітэктура выставы: Студио Алекс Фальдер
Выраб выставы: Фармалекс
Адміністрацыйныя пытанні: Марыяне Эмге, Аня Лівеке
ІТ, мультымедыйныя прэзентацыі: Уве Зееман, Кай Кунстхайм
Вэб-дызайн: Сюзанна Бенцінг, Студыя Бенцінг
Праграмаванне: Iквадарт, Гродна
Дадатковыя модулі: Дом аўстрыйскай гісторыі, Інстытут гарадской гісторыі горада Франкфурта

Апякунская рада

Ганна Галінская (Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны), Астрыд Зам (Міжнародны адукацыйны цэнтр), Галіна Левіна (Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый і абшчын), Аляксей Літвін (Нацыянальная акадэмія навук Беларусі), Томас Лутц (Фонд «Тапаграфія тэрора»), Ёрг Марэ ( Германа-Расійскі музей Берлін-Карлсхорст), Сяргей Новікаў (Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), Уве Ноймеркер (Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»), Юрый Уральскі (Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт), Томаш Федаровіч (Мемарыял памяці ахвяр Тэрэзіна), Яна Шпліхалава (Яўрэйскі музей у Празе), Крысціяне Янеке (Tradicia-History Service), Наталля Яцкевіч (Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны)

Падтрымку аказалі:

Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі
Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы»
Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» (каталог)
Выказваем нашу асаблівую ўдзячнасць наступным асобам: Рыта Багданава ( Дзяржаўны гістарычны архіў Латвіі, Рыга), Ібрахім Базалама (Кёльнскі гарадскі цэнтр дакументацыі перыяду нацыянал-сацыялізму), Вальтрауд Бартан (грамадскае аб’яднанне IM-MER, Вена), Ангеліка Бетц (Баварская дзяржаўная бібліятэка, Мюнхен), Элізабет Бёкль-Клампер (Архіў дакументаў аўстрыйскага руху Супраціўлення), Маргот Бланк (Германа-расійскі музей Берлін-Карлсхорст), Інгрыд Вафнер, Міхаэла Воцелка (Архіў Сімана Візенталя, Вена), Ганна Гайкова (Уорыкскі ўніверсітэт, Ковентры), Крысціян Ганцэр, Андрэа Генест (мемарыял «Лагер бежанцаў Марыенфельдэ»), Петэр Дэтмар і Хольгер Рапіёр (Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску), Дамінік Кабанаглу (Яўрэйскі музей у Вене), Ігар Карпенка (Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт), Таццяна Кнацько (Мінскі МОЦ), Паўль Коль, Ане-Дортэ Краузе (Нямецкі гістарычны музей), Лукас Майсель (Verein Gedenkdienst – Аўстрыйская служба памяці ахвяр Халакоста), Антон Маркштэдэр (Дортмундскі МОЦ), Уласта Мешцянкова (Нацыянальны архіў Чехіі, Прага), Верэна Луцыя Нэгель (Свабодны ўніверсітэт Берліна), Войцех Плоса (Дзяржаўны музей Аўшвіц-Біркенау, Асвенцім), Эрнст Пон (тэлерадыёкампанія ORF, Вена), Урсула Ройтэр (Адукацыйна-мемарыяльны цэнтр «Яўне», Кёльн), Вернер Рэнц (Інстытут імя Фрыца Баўэра, Франкфурт-на-Майне), Вільтруд Фішэр-Пахе (Нюрнбергскі гарадскі архіў), Маціяс Фойгт, Сузане Хайн (Культурна-гістарычныя музеі Гановера), Крысціне Хайтман (Дзяржаўны архіў, Гамбург), Крысціян Херман, Клаудыя Шааф (Мемарыял памяці ахвяр Хадамара), Райнхарт Шварц (Гамбургскі інстытут сацыяльных даследаванняў) і Хенінг Шродэр (dpa Picture-Alliance GmbH, Франкфурт-на-Майне) 

Нягледзячы на ўсе намаганні, у асобных выпадках нам не ўдалося знайсці уладальнікаў праў на выкарыстаныя фатаграфіі. У выпадку выяўлення такіх фатаграфій просім праваўладальнікаў звяртацца да нас.

Архівы

akg-images, выява № 947655

Архіў Мінскага аўтамабільнага завода

Баварская дзяржаўная бібліятэка, Мюнхен / архіў выяўб Хайнрых Хофман

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, Дзяржынск

Архіў выяў фонду «Пруская культурная спадчына», Берлiн

Федэральны архіў

Фонд «ДЕФА», Берлiн

«Дывіна фільм ГмбХ», Мюнхен

Нямецкі гістарычны музей, Берлін

Германска-Расійскі музей Берлін-Карлсхорст

Архіў дакументаў аўстрыйскага руху Супраціўлення, Вена

Фотахронiка БЕЛТА, Мінск

Гістарычная майстэрня, Мінск

Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці, Мінск

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау

IM–MER, Вена

Імперскі ваенны музей, Лондан

Архіў ХАЦ–Хаўшыльд, Гістарычны музей Гановера

Гамбургскі інстытут сацыяльных даследаванняў

Архіў зямлі Бадэн-Вюртэмберг / аддз. Дзяржаўны архіў, Людвігсбург

Аб'яднанне па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання зямлі Гесен

Нацыянальны архіў Латвіі, Рыга

Адукацыйна-мемарыяльны цэнтр «Яўне», Кёльн

УП «Агенцтва «Мінск-Навіны», Мінск

УП «Мінскпраект»

«Масфільм», Масква

Музей яўрэйскага Супраціўлення, Навагрудак

Музей гісторыі медыцыны, Мінск

Национальный архив Республики Беларусь

Нацыянальны архіў, Прага

Кёльнскі гарадскі цэнтр дакументацыі перыяду нацыянал-сацыялізму

Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка, Вена

Аўстрыйскі дзяржаўны архіў, Вена

Мемарыял «Тэрэзін»

Дзяржаўны музей Аўшвіц-Біркенау, Асвенцім

picture-alliance/dpa, Франкфурт

Прыватны архіў сям’і Шуваеў,Мiнск

Прыватны архіў сям’і Перэльман, Мiнск

Прыватны архіў Вафнер

Прыватны архіў сям’і Валахановіч

Калекцыя мемарыяльнага комплексу «Бухенвальд»

Шэрль / «Зюддойчэ цайтунг фота», Мюнхен

Фонд «Шоа», Лос-Анджэлес

Венскі інстытут вывучэння Халакоста імя Візенталя, Вена

Нюрнбергскі гарадскі архіў

Дзяржаўны архіў, Гамбург

Фонд «Помнік забітым яўрэям Еўропы», Берлін

Фонд Нямецкага тэхнічнага музея, Гістарычны архіў

Трасцянецкая сярэдняя школа

Мемарыяльны музей Халакоста (ЗША), Вашынгтон

Яд Вашэм, Іерусалім

Яўрэйскі музей у Празе

На гэтым сайце выкарыстоўваюцца розныя файлы cookie. Мы выкарыстоўваем файлы cookie для персаналізацыі кантэнту, прадастаўлення функцый сацыяльных сетак і аналізу наведвальнасці нашага сайта. Некаторыя файлы cookie размяшчаюцца трэцімі асобамі, якія з'яўляюцца на нашых старонках. Больш падрабязную інфармацыю і варыянты выбару вы знойдзеце ў нашай заяве аб канфідэнцыяльнасці і ў наладах выкарыстання файлаў. .

Прыняць Змяніць