Заява аб канфідэнцыяльнасці

Ніжэй мы хацелі б растлумачыць Вам захады па абароне дадзеных, якія мы робім. Тут Вы знойдзеце інфармацыю аб зборы і выкарыстанні персанальных дадзеных асоб, якія карыстаюцца нашым сайтам. Мы кіруемся пры гэтым нацыянальным заканадаўствам Германіі ў галіне абароны дадзеных. Вы можаце ў любы момант азнаёміцца з гэтай заявай на нашым сайце. 

Настойліва звяртаем Вашу ўвагу, што перадача дадзеных у інтэрнэце (напрыклад, пры зносінах па электроннай пошце) можа быць уразлівай з пункту гледжання бяспекі і поўная абарона дадзеных ад доступу трэціх асоб немагчымая.

Выкарыстанне кантактных звестак, змешчаных у нашых выхадных дадзеных, для мэт камерцыйнай рэкламы забараняецца за выключэннем выпадкаў, калі на тое быў загадзя атрыманы наш пісьмовы дазвол або паміж намі і рэкламадаўцам ужо існуюць дзелавыя стасункі. Гэтым аператар сайта і ўсе згаданыя на гэтым сайце асобы заяўляюць аб сваёй нязгодзе з любым відам камерцыйнага выкарыстання і перадачы іх дадзеных. 

Сфера дзеяння 

Гэтая заява аб канфідэнцыяльнасці закліканае праінфармаваць карыстальнікаў аб спосабах, аб’ёме і мэце выкарыстання персанальных дадзеных на гэтым сайце адказным аператарам сайта:

Internationales Bildungs- und Begegnungswerk gGmbH 
Bornstr. 66 
44145 Dortmund 
Германія
Тэлефон: +49-231-95 20 96 20 
Электронная пошта: info@ibb-d.de 
Выхадныя дадзеныя: IBB (ibb-d.de)

Нарматыўна-прававыя асновы абароны дадзеных змешчаны ў Агульным рэгламенце абароны персанальных дадзеных Еўрапейскага саюза і ў Законе ФРГ аб тэхнічных сродках камунікацыі. Інфармацыя аб заканадаўчых нормах, якія рэгулююць збор дадзеных, пададзеная ў выглядзе брашуры тут (на нямецкай мове). 

Дадзеныя аб звароце да сайта / Файлы рэгістрацыі сервера

Аператар гэтага сайта (ці, адпаведна, правайдар, які забяспечвае хостынг) захоўвае дадзеныя пра кожны зварот да сайта (у так званых файлах рэгістрацыі сервера, або лог-файлах). Да такіх належаць дадзеныя аб наведанай старонцы сайта, перададзеным файле, дата і час звароту, аб’ём перададзеных дадзеных, паведамленне аб паспяховым звароце, тып і версія выкарыстанага браўзара і выкарыстанай аперацыйнай сістэмы, папярэдне наведаных вэб-старонках (URL пераходу), IP-адрас карыстальніка і назву правайдара, праз якога адбываецца зварот. 
Аператар сайта выкарыстоўвае дадзеныя ў лог-файлах толькі для статыстычнай ацэнкі ў мэтах забеспячэння працаздольнасці і бяспекі сайта, а таксама яго аптымізацыі. Аператар пакідае за сабою права пазнейшага звароту да гэтых запісаў пры наяўнасці канкрэтных прыкмет для абгрунтаваных падазрэнняў у незаконным карыстанні. 

Інтэграцыя паслуг і кантэнту трэціх асоб

У некаторых выпадках на гэтым сайце можа давацца доступ да кантэнту пабочных пастаўшчыкоў, напрыклад, відэаролікаў YouTube, картаграфічнага матэрыялу Google Карт, паведамленняў па RSS-каналах або графічных выяў з пабочных сайтаў. Перадумовай для звароту да такога кантэнту з’яўляецца атрыманне яго пастаўшчыком дадзеных аб IP-адрасе карыстальніка, бо без ведання IP-адраса кантэнт не можа быць перададзены ў браўзар адпаведнага карыстальніка. Такім чынам, IP-адрас неабходны для адлюстравання гэтага кантэнту. Мы стараемся інтэграваць толькі такі кантэнт, пастаўшчыкі якога выкарыстоўваюць IP-адрас выключна для перадачы кантэнту. Але мы не можам паўплываць на наяўную ў пабочных пастаўшчыкоў магчымасць захоўваць дадзеныя аб IP-адрасах, напрыклад, для статыстычных мэт. Калі нам становіцца вядома пра такія выпадкі, мы апавяшчаем карыстальнікаў пра іх. 

Файлы cookie

Файлы cookie (кукі) уяўляюць сабою невялікія файлы, якія дазваляюць захоўваць на прыладзе карыстальніка (ПК, смартфоне і да т. п.) спецыяльную інфармацыю для гэтай прылады. Яны служаць, па-першае, падвышэнню зручнасці карыстання сайтамі і тым самым інтарэсам карыстальнікаў (забяспечваючы, напр., захаванне звестак для аўтэнтыфікацыі). Па-другое, яны служаць для збору статыстычных дадзеных аб карыстанні вэб-старонкамі і іх аналізу з мэтай паляпшэння сайта. Карыстальнікі могуць уплываць на выкарыстанне файлаў cookie. Большасць браўзараў прапануюць функцыю абмежавання прыёму і захавання файлаў cookie або іх поўнага блакіравання. Звяртаем Вашу ўвагу, што гэта можа прывесці да абмежавання доступу да функцый сайта і ў прыватнасці знізіць зручнасць карыстання ім. 

На нашым сайце прымяняюцца наступныя віды файлаў cookie.

  1. Тэхнічна неабходныя cookie. Да файлаў cookie, якія трэба абавязкова захоўваць, належаць тыя, што неабходныя для належнага функцыянавання сайта. Пад гэтым маецца на ўвазе, напрыклад, захаванне дадзеных уваходу ва ўліковы запіс ці абранай мовы ў так званых сесійных cookie (якія выдаляюцца пры закрыцці браўзара). 
  2. Тэхнічна не неабходныя cookie. Неабавязковымі cookie лічацца тыя тэкставыя файлы, якія служаць не толькі забеспячэнню функцыянавання сайта, але і збору іншых дадзеных. Да іх ліку належаць: 
  • cookie сачэння,
  • мэтавыя cookie, 
  • cookie сэрвісаў вэб-аналітыкі, 
  • cookie сацыяльных сетак.

Гэтыя файлы cookie дазваляюць збіраць дадзеныя, якія ўжываюцца для стварэння статыстыкі з дапамогай сэрвісу Google Аналітыка.

Google Аналітыка

На нашым сайце прымяняецца інструмент сачэння за паводзінамі наведвальнікаў і вэб-аналітыкі Google Аналітыка (Google Analytics, GA) амерыканскай кампаніі Google Inc. На тэрыторыі Еўропы за забеспячэнне доступу да ўсіх сэрвісаў Google адказвае кампанія Google Ireland Limited (адрас: Gordon House, Barrow Street Dublin 4, Ірландыя). Google Аналітыка збірае дадзеныя аб Вашым узаемадзеянні з нашым сайтам. Калі Вы, напрыклад, націснеце на якую-небудзь спасылку, інфармацыя аб гэтым дзеянні будзе захаваная ў файле cookie і адпраўленая ў Google Аналітыку. З дапамогай справаздач, якія мы атрымліваем ад Google Аналітыкі, мы маем магчымасць лепш дапасаваць наш сайт і нашы паслугі да Вашых пажаданняў. Далей мы падрабязна апішам гэты інструмент сачэння і перш за ўсё растлумачым Вам, якія дадзеныя ён захоўвае і як Вы можаце не дапусціць гэтага. 

Google Аналітыка — гэта інструмент сачэння, які служыць аналізу трафіку на наш сайт. Каб Google Аналітыка магла працаваць, у код нашага сайта ўбудоўваецца код сачэння. Калі Вы наведваеце наш сайт, гэты код запісвае інфармацыю аб тых дзеяннях, якія Вы выконваеце на сайце. Як толькі Вы пакідаеце наш сайт, гэтыя дадзеныя перадаюцца на серверы Google Аналітыкі і захоўваюцца там. 

Пасля таго як Google апрацуе дадзеныя, мы атрымліваем справаздачы аб Вашых карыстальніцкіх паводзінах. Гаворка тут ідзе між іншага пра наступныя віды справаздач: 

  • справаздачы аб аўдыторыі: дзякуючы справаздачам аб аўдыторыі мы лепш спазнаем нашых карыстальнікаў і дакладней уяўляем сабе, хто цікавіцца нашым сэрвісам;
  • справаздачы аб рэкламе: справаздачы аб рэкламе дазваляюць нам з меншымі намаганнямі аналізаваць і аптымізаваць нашу анлайн-рэкламу;
  • справаздачы па крыніцах трафіку: справаздачы па крыніцах трафіку даюць карысную інфармацыю аб тым, як нам зрабіць наш сэрвіс прывабным для большай колькасці людзей;
  • справаздачы аб паводзінах: з гэтых справаздач мы даведваемся, як Вы ўзаемадзейнічаеце з нашым сайтам. Мы можам прасачыць, якім маршрутам Вы рухаліся па нашых вэб-старонках і на якія спасылкі націскалі;
  • справаздачы ў рэжыме рэальнага часу: з гэтых справаздач мы неадкладна даведваемся, што ў гэты момант адбываецца на нашым сайце. Напрыклад, мы можам убачыць, колькі карыстальнікаў чытаюць зараз гэты тэкст. 

Чаму мы прымяняем Google Аналітыку на нашым сайце? 

Мэта, якую мы ставім сабе ў дачыненні да гэтага сайта, відавочная: мы хочам даць Вам найлепшы сэрвіс. Статыстыка і дадзеныя ад Google Аналітыкі дапамагаюць нам дасягнуць гэтай мэты. 

Статыстычна апрацаваныя дадзеныя паказваюць нам выразную карціну таго, у чым палягаюць моцныя і слабыя бакі нашага сайта. З аднаго боку, мы можам потым аптымізаваць сайт такім чынам, каб цікаўным людзям было лягчэй знаходзіць яго з дапамогай Google. З другога боку, гэтыя дадзеныя дапамагаюць нам лепш зразумець Вас як наведвальніка сайта. Такім чынам, мы можам зусім дакладна зразумець, што нам трэба палепшыць на нашым сайце, каб прапанаваць Вам найлепшы сэрвіс. Гэтыя дадзеныя таксама служаць нам для індывідуалізацыі нашых рэкламных і маркетынгавых захадаў і зніжэння выдаткаў на іх. Урэшце, гэта цалкам разумна — паказваць аб’явы аб нашых прадуктах і паслугах тым людзям, якія могуць імі зацікавіцца.

Якія дадзеныя захоўвае Google Аналітыка? 

З дапамогай кода сачэння Google Аналітыка генерыруе выпадковы адназначны ідэнтыфікатар, звязаны з файлам cookie у Вашым браўзары. Гэтак Google Аналітыка улічвае Вас як новага карыстальніка. Калі Вы наступны раз наведаеце наш сайт, Вас распазнаюць як «паўторнага» карыстальніка. Усе сабраныя дадзеныя захоўваюцца разам з гэтым ідэнтыфікатарам карыстальніка (user ID). Толькі так у прынцыпе становіцца магчымым вывучаць абязлічаныя (псеўданімізаваныя) профілі карыстальнікаў. 

Каб аналізаваць наш сайт з дапамогай Google Аналітыкі, неабходна дадаць у код сачэння код ідэнтыфікатар рэсурсу (property ID). Тады дадзеныя па сайце будуць захоўвацца як адпаведны адзіны рэсурс. Кожны зноў створаны рэсурс па змоўчанні мае тып «Google Аналітыка 4». Аднак у якасці альтэрнатывы магчымае таксама стварэнне рэсурсу тыпу Universal Analytics. У залежнасці ад таго, які тып рэсурсу выкарыстаны, забяспечваецца розная працягласць захавання дадзеных. 

Дзякуючы абазначэнню з дапамогай файлаў cookie ды ідэнтыфікатара ўсталявання праграмы (app instance ID) вядзецца вымярэнне Вашага ўзаемадзеяння з нашым сайтам. Пад узаемадзеяннем разумеюцца ўсе віды дзеянняў, якія Вы выконваецца на нашым сайце. Калі вы карыстаецеся таксама іншымі сістэмамі Google (як, напрыклад, акаўнтам Google), то згенерыраваныя дадзеныя могуць быць праз Google Аналітыку звязаныя з файламі cookie пабочных пастаўшчыкоў кантэнту. Google не перадае дадзеныя Google Аналітыкі трэцім асобам без нашага дазволу як аператара сайта. Выключэнні дапускаюцца ў выпадках, калі гэта патрабуецца законам. 

Выкарыстанне сацыяльных плагінаў Facebook 

На гэтым сайце выкарыстоўваюцца сацыяльныя плагіны (віджэты) сацыяльнай сеткі facebook.com, уладальнікам якой з’яўляецца кампанія Meta Platforms Inc., 1 Hacker Way, Menlo Park, CA 94025, ЗША (Facebook). Гэтыя плагіны маркіраваныя адным з лагатыпаў, якія належаць кампаніі Meta (белая літара «f» у сінім квадраце або метка «Вялікі палец уверх»), або памечаныя подпісам «Facebook Social Plugin». Са спісам і выглядам сацыяльных плагінаў Facebook можна азнаёміцца тут: https://developers.facebook.com/docs/plugins/

Калі карыстальнік звяртаецца да старонкі нашага сайта, якая змяшчае такі плагін, яго браўзар усталёўвае простае злучэнне з серверамі Facebook. Facebook перадае змест плагіна наўпрост у Ваш браўзар, і апошні ўбудоўвае яго ў адпаведную вэб-старонку. Таму аператар сайта не мае магчымасці ўплываць на аб’ём дадзеных, якія Facebook збірае з дапамогай гэтага плагіна, і ў адпаведнасці з  даступнай нам інфармацыяй паведамляе карыстальнікам наступнае.

Дзякуючы інтэграцыі плагіна Facebook атрымлівае інфармацыю, што пэўны карыстальнік звярнуўся да адпаведнай старонкі сайта. Калі карыстальнік да гэтага ўвайшоў у свой уліковы запіс (акаўнт) Facebook, то Facebook суадносіць факт наведвання сайта з ягоным акаўнтам. Калі карыстальнікі ўзаемадзейнічаюць з плагінамі, напрыклад, націскаюць кнопку «Падабаецца» ці пакідаюць каментарый, іх браўзар наўпрост перадае адпаведную інфармацыю Facebook, дзе яна захоўваецца. У выпадку калі карыстальнік не мае акаўнта Facebook, тым не менш існуе імавернасць, што Facebook распазнае яго IP-адрас і захавае яго. Facebook паведамляе, што ў Германіі захоўваецца толькі ананімізаваны IP-адрас.

Звесткі аб мэце і аб’ёме збору дадзеных, іх далейшай апрацоўцы і выкарыстанні, а таксама аб адпаведных правах карыстальнікаў і магчымасцях налад прыватнасці змяшчаюцца ў Палітыцы выкарыстання дадзеных Facebook па адрасе https://www.facebook.com/about/privacy/.

Калі карыстальнік мае акаўнт Facebook і не хоча, каб Facebook збіраў дадзеныя аб ім праз наш сайт і звязваў іх з дадзенымі, захаванымі ў яго профілі Facebook, яму неабходна да наведвання сайта выйсці са свайго акаўнта Facebook. 

Аўдыя- і відэаэлементы 

Якія дадзеныя захоўваюцца ў сувязі з аўдыя- і відэаэлементамі? 

Калі Вы праглядаеце старонку нашага сайта, у якую ўбудаванае, напрыклад, відэа, Ваш сервер усталёўвае злучэнне з серверам пастаўшчыка сэрвісу. Пры гэтым Вашы дадзеныя перадаюцца таксама гэтаму пабочнаму пастаўшчыку і захоўваюцца ім. Некаторыя дадзеныя збіраюцца і захоўваюцца цалкам незалежна ад таго, ці ёсць у Вас акаўнт у сэрвісе пабочнага пастаўшчыка. У большасці выпадкаў да іх належаць Ваш IP-адрас, тып браўзара, аперацыйная сістэма ды іншая агульная інфармацыя аб Вашай карыстальніцкай прыладзе. Далей, большасць пастаўшчыкоў збіраюць таксама інфармацыю аб Вашай актыўнасці ў інтэрнэце. Сюды належаць, напрыклад, працягласць сесій, паказчык адмоў, тое, на якую кнопку Вы націснулі ці праз які сайт карыстаецеся сэрвісам. Звычайна ўся гэта інфармацыя збіраецца праз файлы cookie або «пікселі сачэння» (вядомыя таксама як вэб-маякі). Псеўданімізаваныя дадзеныя звычайна захоўваюцца ў файлах cookie у Вашым браўзары. Якія канкрэтна дадзеныя захоўваюцца і апрацоўваюцца, Вы заўсёды можаце даведацца з заявы аб канфідэнцыяльнасці адпаведнага пастаўшчыка. 

YouTube 

У наш сайт інтэграваныя відэаролікі з сэрвісу YouTube. Дзякуючы гэтаму мы можам паказваць Вам гэтыя відэа непасрэдна на старонках нашага сайта. YouTube — гэта відэахостынг, які з 2006 года належыць даччынай кампаніі Google. Аператарам відэахостынгу з’яўляецца кампанія YouTube, LLC, 901 Cherry Ave., San Bruno, CA 94066, ЗША. Калі Вы праглядаеце старонку нашага сайта, у якую ўбудаваны відэаролік з YouTube, Ваш браўзар аўтаматычна ўсталёўвае злучэнне з серверамі YouTube або Google. Пры гэтым (у залежнасці ад налад) адбываецца перадача розных дадзеных. За ўсю апрацоўку дадзеных на тэрыторыі Еўропы адказвае кампанія Google Ireland Limited (адрас: Gordon House, Barrow Street Dublin 4, Ірландыя). 

Якія дадзеныя захоўвае YouTube? 

Як толькі Вы звяртаецеся да адной са старонак нашага сайта, у якія ўбудаванае відэа YouTube, YouTube стварае прынамсі адзін файл cookie, які захоўвае Ваш IP-адрас і наш URL. Калі Вы да гэтага ўвайшлі ў свой акаўнт YouTube, YouTube звычайна можа з дапамогай файлаў cookie суадносіць з Вашым уліковым запісам Ваша ўзаемадзеянне з нашым сайтам. Рэгіструюцца такія дадзеныя, як працягласць сесіі, паказчык адмоў, прыкладнае месцазнаходжанне, такая тэхнічная інфармацыя, як тып браўзара, разрознасць экрана ці Ваш інтэрнэт-правайдар. У лік іншых дадзеных могуць уваходзіць Вашы кантактныя звесткі, ацэнкі відэа, якія Вы давалі, звесткі пра відэа, якімі Вы дзяліліся праз сацыяльныя сеткі і месенджары або якія дадавалі ва «ўлюбёныя» на YouTube. 

Калі Вы не ўвайшлі да гэтага ў акаўнт Google ці Youtube, Google захоўвае Вашы дадзеныя з адназначным ідэнтыфікатарам, прывязаным да Вашай прылады, браўзара ці мабільнай праграмы. Тым самым, напрыклад, захоўваюцца налады мовы, якой Вы аддаяце перавагу. Аднак шмат якія звесткі не захоўваюцца, бо сэрвіс размяшчае менш файлаў cookie. 

Перадача дадзеных у трэція краіны 

Мы перадаём дадзеныя ў краіны за межамі Еўрапейскага саюза (трэція краіны) ці апрацоўваем дадзеныя там, толькі калі Вы далі згоду на такую апрацоўку, калі гэта патрабуецца згодна з законам ці паводле дагавора, і ў любым выпадку толькі ў той ступені, у якой гэта звычайна дазволена. Ваша згода ў большасці выпадкаў з’яўляецца для нас найважнейшай падставай для перадачы дадзеных на апрацоўку ў трэція краіны. Апрацоўка персанальных дадзеных у трэціх краінах, такіх як ЗША, дзе шмат якія пастаўшчыкі праграмнага забеспячэння забяспечваюць паслугі і маюць свае серверы, можа азначаць, што персанальныя дадзеныя будуць апрацоўвацца і захоўвацца непрадбачаным чынам.

Настойліва звяртаем Вашу ўвагу, што, паводле меркавання Еўрапейскага суда, у цяперашні час не забяспечаны належны ўзровень абароны для перадачы дадзеных у ЗША. Апрацоўка дадзеных сэрвісамі з ЗША (напрыклад, Google Аналітыкай) можа прывесці да таго, што пры пэўных умовах дадзеныя будуць апрацоўвацца і захоўвацца без ананімізацыі. Далей, пры пэўных абставінах доступ да асобных дадзеных могуць атрымаць дзяржаўныя органы ЗША. Можа таксама здарыцца, што сабраныя дадзеныя будуць суаднесеныя з дадзенымі з іншых сэрвісаў аднаго і таго ж пастаўшчык пры наяўнасці ў Вас адпаведных карыстальніцкіх акаўнтаў. Па магчымасці мы стараемся выкарыстоўваць серверы, размешчаныя на тэрыторыі ЕС, наколькі на рынку ёсць такія прапановы.

Мы праінфармуем Вас падрабязней пра перадачу дадзеных у трэція краіны ў адпаведных раздзелах гэтай заявы аб канфідэнцыяльнасці, якіх гэта датычыць. 

Адкліканне, унясенне змен і выпраўленняў, абнаўленне 

Карыстальнік мае права ў любы час бясплатна атрымаць інфармацыю аб яго захаваных персанальных дадзеных. Акрамя таго, карыстальнік мае права на выпраўленне недакладных дадзеных, блакіраванне і выдаленне сваіх персанальных дадзеных, наколькі гэта не супярэчыць устаноўленаму заканадаўствам абавязку захавання дадзеных.

На гэтым сайце выкарыстоўваюцца розныя файлы cookie. Мы выкарыстоўваем файлы cookie для персаналізацыі кантэнту, прадастаўлення функцый сацыяльных сетак і аналізу наведвальнасці нашага сайта. Некаторыя файлы cookie размяшчаюцца трэцімі асобамі, якія з'яўляюцца на нашых старонках. Больш падрабязную інфармацыю і варыянты выбару вы знойдзеце ў нашай заяве аб канфідэнцыяльнасці і ў наладах выкарыстання файлаў. .

Прыняць Змяніць