АЗАРЫЧЫ

ЛАГЕРЫ СМЕРЦІ

Азарычы, 3 ліпеня 1997 г. Сустрэча былых вязняў каля новага помніка, які быў пастаўлены ў 1994 г.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск.

Пры адступленні ўвесну 1944 г. нямецкі вермахт гнаў перад сабой дзясяткі тысяч грамадзянскіх асоб. У пачатку сакавіка 9-я армія вермахта пад камандаваннем Ёзэфа Харпе (1887 – 1968), якая ўваходзіла ў групу армій «Цэнтр», арганізавала ў балоцістай мясцовасці ў паўднёва-ўсходнім накірунку ад Мінска, блізка да сельскіх населеных пунктаў Азарычы, Дзерць і Падасіннік, тры часовыя лагеры, якія былі агароджаны калючым дротам. Яны ствараліся, як было абвешчана, з мэтай пазбавіцца ад «інфекцыйных хворых, калек, старых, жанчын, якія мелі больш за двое дзяцей маладзей за дзесяць год, і іншых непрацаздольных». У перыяд з 12 па 16 сакавіка 9-я армія сумесна з зондэркамандай 7a айнзацгрупы «В» пазганялі ў гэтыя лагеры каля 50 тысяч нямоглых і бездапаможных мірных жыхароў.

Да вызвалення лагераў 65-й арміяй 1-га Беларускага фронта 17 сакавіка 1944 г. тут загінула ад 9 000 да 13 000 дзяцей, жанчын і мужчын, якія знаходзіліся пад адкрытым небам без вады і ежы. Гэтая спланаваная масавая смерць людзей ад сыпнога тыфу, голаду і холаду лічыцца адным з найцяжэйшых злачынстваў вермахта супраць грамадзянскага насельніцтва ў гады Другой сусветнай вайны.

Photo_1.1

Ёзэф Перау праводзіць палявое набажэнства ў кастрычніку 1944 г. У 1962 г. ён апублікаваў сваю кнігу «Святар у войску Гітлера. Успаміны. 1940–1945 гг.».

Грамадскі набытак

»Іх [аслабленых дзяцей] таксама забівалі, як наогул «прыстрэльваюць» усіх, хто з-за хваробы, узросту і слабасці больш не можа рухацца далей«

Ёзэф Перау (1910 – 2004), капелан 129-й пяхотнай дывізіі, відавочца

Photo_1.2

Азарычы, 18 сакавіка 1944 г. Агароджа лагера з целамі загінулых на міннай паласе.

Падшывалаў

Photo_1.3

Азарычы, 18 сакавіка 1944 г. Трохгадовая Таня каля трупа сваёй маці.

Падшывалаў

Photo 1.5

Марыя Макараўна Рычанкова з вёскі Вірычаў са сваімі трыма дзецьмі на шляху ў пасёлак Азарычы 19 сакавіка 1944 г.; злева направа: Іван (1937 г. н.), двухгадовая Феня і чатырохгадовая Аня. Дзяўчынкі пазней памруць ад наступстваў зняволення ў лагеры (23 і 29 сакавіка).

Альперын

Photo_1.4

Азарычы, 19 сакавіка 1944 г. Васіль Горбань з вёскі Падвідкі Палескай вобласці хавае свайго адзінага ўнука, паўтарагадовага Вову, які памер ад голаду.

Альперын

Photo_Newspaper

3-я старонка штодзённай газеты «Красная Армия» ад 20 красавіка 1944 г. з артыкулам пра лагер смерці ў Азарычах з загалоўкам «Не забудзем немцу ані гэтых слез, ані гэтай крыві!»

«Красная Aрмия» / Аддзел газет Дзяржаўнай бібліятэкіў Берліне – Пруская культурная спадчына

Photo 6

Тыя, хто выжыў, размаўляюць з афіцэрамі і салдатамі Чырвонай арміі.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск

Photo 7

Члены Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі за працай.

Кадр з кінафільма «Вызваленне Савецкай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў».

Валянціна Шышло
1936

Валянціна Шышло ў канцы 1940-х гадоў

Прыватны архіў сям’і Шышло

В. Ф. Шышло (дзявочае прозвішча Данілава) нарадзілася 10 лютага 1936 г. у вёсцы Беліца пад Жлобінам. Яе бацька, афіцэр Чырвонай арміі, ужо ў 1941 г. трапіў у германскі палон. У час акупацыі сям’я жыла ў Беліцы ў доме яго бацькоў. У 1943 г. іх прымусілі перасяліцца ў стайню, дзе побач з тутэйшымі насельнікамі месціліся таксама мірныя жыхары, якіх прыгналі са Смаленска.

Валянціне было восем гадоў, калі ў сакавіку 1944 г. вермахт дэпартаваў яе разам з маці Нінай Фёдараўнай Данілавай і чатырма братамі ды сёстрамі ў лагер пад Азарычамі. Сям’я некалькі дзён правяла ў дарозе, начаваць яны мусілі пад адкрытым небам. Тры малодшыя браты Гарык, Марат і Барыс загінулі ў лагеры. Валянціна і яе сястра Клара выжылі дзякуючы бабулі Варвары Фёдараўне, якая клала дзяцей спаць на кажуху нейкага памерлага. Валянціна ўсё ж захварэла на тыф і пасля вызвалення трапіла на лячэнне ў шпіталь.

Photo_1

Бацька В. Ф. Шышло Фёдар Фёдаравіч Данілаў, 1941 г. Трапіўшы ў палон, ён апынуўся ў канцэнтрацыйным лагеры Дахау і загінуў на палігоне СС Хебертсхаўзен. 

Прыватны архіў сям’і Шышло

Photo_2

Маці В. Ф. Шышло Ніна Фёдараўна Данілава, 1937 г.

Прыватны архіў сям’і Шышло

Photo_3

Валянціна з маці Нінай Фёдараўнай і сястрой Кларай (злева направа), канец 1940-х гг.

Прыватны архіў сям’і Шышло

«Мы проста паміралі страшнай смерцю. Гэта голад, холад і тыф» 

«Раніцай нас ніхто не будзіць, сабакі не гаўкаюць, нічога, і ўсе паціху галаву падымаюць, хто застаўся жывы, устаюць. Ідуць нашы ратаўнікі. Ой, пасля гэтага столькі людзей загінула. Усе ж ірванулі. Яны крычаць: “Сядзіце там, не хадзіце там… яны ж увесь лагер замініравалі”».  

Інтэрв’ю з В. Ф. Шышло 21 снежня 2018 г. у Мінску

Photo_4

В. Ф. Шышло ў музеі ў Азарычах, 1990-я гг. Тэхнолаг па прафесіі, яна паралельна з асноўнай працай ужо некалькі дзесяцігоддзяў расказвае людзям пра перажытае ёю ў гады вайны. З 2010 г. Валянціна Фёдараўна з’яўляецца старшынёй мінскай суполкі былых вязняў лагера Азарычы.  

Прыватны архіў сям’і Шышло 

Дудэрштат (ФРГ), жнівень 2017 г. В. Ф. Шышло разам з іншымі сведкамі Азарыцкіх лагераў падчас візіту на запрашэнне арганізацыі «Максіміліян-Кольбэ-Верк».

Прыватны архіў сям’і Шышло

Дудэрштат (ФРГ), жнівень 2017 г. В. Ф. Шышло разам з іншымі сведкамі Азарыцкіх лагераў падчас візіту на запрашэнне арганізацыі «Максіміліян-Кольбэ-Верк».

Прыватны архіў сям’і Шышло

На гэтым сайце выкарыстоўваюцца розныя файлы cookie. Мы выкарыстоўваем файлы cookie для персаналізацыі кантэнту, прадастаўлення функцый сацыяльных сетак і аналізу наведвальнасці нашага сайта. Некаторыя файлы cookie размяшчаюцца трэцімі асобамі, якія з'яўляюцца на нашых старонках. Больш падрабязную інфармацыю і варыянты выбару вы знойдзеце ў нашай заяве аб канфідэнцыяльнасці і ў наладах выкарыстання файлаў. .

Прыняць Змяніць